29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шарамеццеве лайнер «Аэрафлота» з Менска зачапіў іншы самалёт

2
У Шарамеццеве лайнер «Аэрафлота» з Менска зачапіў іншы самалёт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На ягоным борце знаходзіліся 42 чалавекі.

У сталічным аэрапорце Шарамеццеве пры вырульванні лайнер Airbus A320 зачапіў фюзеляж іншага самалёта, паведамляе РБК.

Паводле звестак ТАСС, на ягоным борце знаходзіліся 42 чалавекі, у тым ліку шэсць чальцоў экіпажа.

Паводле звестак «РІА Навіны», лайнер, з якім здарыўся інцыдэнт, прыбыў у Маскву з Менска, гэта рэйс «Аэрафлота». Паводле звестак табло прылётаў аэрапорта, да гэтага моманту сёння ў Маскву прыбылі два рэйсы з Менска, абодва выконвала авіякампанія «Аэрафлот»: у 04:13 і 06:46.

Самалёт А320 у Шарамеццеве пры вырульванні зачапіў іншы лайнер, пацвердзілі РБК у прэс-службе аэрапорта. «Абставіны ўдакладняюцца. На дзейнасць аэрапорта падзея не паўплывала. Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме», – растлумачылі ў прэс-службе.

РБК накіраваў запыт у «Аэрафлот».

У пачатку верасня ў Шарамеццеве сутыкнуліся крыламі лайнер «Аэрафлота», на якім знаходзіліся 229 чалавек, і пусты лайнер Royal Flight. Пасажыраў з самалёта эвакуявалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках