29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Чэхіі выклікаў «на дыван» амбасадара РФ

2
МЗС Чэхіі выклікаў «на дыван» амбасадара РФ
Фота: Shutterstock

Гэта звязана з абаронай правоў чалавека ў Расеі.

МЗС Чэхіі выклікаў для тлумачэнняў расейскага амбасадара Аляксандра Змяеўскага пасля ўключэння ў Расеі ў спіс непажаданых чэшскай некамерцыйнай арганізацыі "Чалавек у бядзе". Пра гэта сказана ў паведамленні на сайце МЗС, піша dw.com.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі чэшскай знешнепалітычнай установы папрасілі амбасадара растлумачыць прычыны ўнясення арганізацыі ў спіс непажаданых. У МЗС адзначылі, што "Чалавек у бядзе" займаецца гуманітарнымі пытаннямі, дзейнасцю ў сферы адукацыі і правоў чалавека. Змяеўскі адказаў, што праінфармуе Маскву пра меркаванне ўладаў Чэхіі.

Забарона арганізацыі і правы чалавека ў Расеі

Раней кіраўнік МЗС Томаш Петржычэк назваў абсурднай магчымую забарону "Чалавека ў бядзе" ў Расеі. "Гэта паважаная арганізацыя, якая забяспечвае падтрымку правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце. Забарона яе дзейнасці сведчыць пра стан з правамі чалавека ў краіне", – напісаў Петржычэк у сваім Twitter.

Мінюст Расеі ўнёс арганізацыю ў пералік замежных і міжнародных няўрадавых арганізацый, дзейнасць якіх прызнаная непажаданай на тэрыторыі Расеі, 12 лістапада. Ва ўстанове не сталі называць прычыны.

На сайце арганізацыі "Чалавек у бядзе" паказана, што яна існуе з 1992 года і займаецца гуманітарнай дапамогай тым, хто жыве ў нястачы ў "крытычных рэгіёнах" больш чым у 30 краінах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках