19 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў атрымаў прэмію імя Магніцкага

1
Алег Сянцоў атрымаў прэмію імя Магніцкага

Узнагароду рэжысёру ўручыла амерыканская тэлевядоўца Меган Макейн.

Алег Сянцоў, украінскі кінарэжысёр і былы палітвязень, быў узнагароджаны міжнароднай прэміяй у галіне журналісцкіх расследаванняў і абароны правоў чалавека імя Сяргея Магніцкага. Трансляцыя цырымоніі, якая традыцыйна праходзіць у Лондане, вялася ў ютуб-канале Hermitage Capital Management – у гэтым інвестыцыйным фондзе працаваў Сяргей Магніцкі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Узнагарода была прысуджаная Сянцову яшчэ ў лістападзе летась, аднак рэжысёр не мог яе прыняць асабіста, знаходзячыся за кратамі паводле абвінавачання ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме.

Узнагароду былому палітвязню ўручыла дачка сенатара Джона Макейна Меган, яе бацька быў пасмяротна ўзнагароджаны прэміяй Магніцкага летась.

Пра ўручэнне ўзнагароды Сянцову ў сваім твітэры напісаў Уільям Браўдэр, заснавальнік Hermitage Capital Management і заснавальнік прэміі Магніцкага.

Прэмія Магніцкага, якая прысуджаецца з 2015 года, уручаецца за заслугі ў сферы журналісцкіх расследаванняў і за дзейнасць у барацьбе за правы чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках