19 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніца ўкраінскага Кабміна ў Радзе падала ў адстаўку

Прадстаўніца ўкраінскага Кабміна ў Радзе падала ў адстаўку
Ірына Верашчук

Ірына Верашчук мяркуе, што прэм'ер-міністр яе не чуе.

Украінская народная дэпутатка ад «Слугі народа» Ірына Верашчук напісала заяву аб звальненні з пасады прадстаўніка Кабінета міністраў у Вярхоўнай Радзе.

Як паведамляе карэспандэнт censor.net, пра гэта яна паведаміла журналістам у Радзе.

«Я напісала заяву, складаю паўнамоцтвы асабіста. Мяркую, што ў сценах парламента буду больш патрэбная», - сказала Верашчук.

Яна распавяла, што сустракалася з прэм'ер-міністрам Аляксеем Ганчаруком.

«Маёй функцыяй было, а я яшчэ раз падкрэсліваю, што я працавала на валанцёрскіх пачатках, ажыццяўленне камунікацыі. Калі камунікацыя правальваецца, то павінен быць хтосьці, хто з'яўляецца тым бокам, які нясе адказнасць. Я не магу замяніць сабой прэм'ер-міністра, толькі магу дапамагчы камунікаваць. І калі прэм'ер не чуе, не адчувае патрэбы чуць, ці не разумее, што я прапаную, то лепш я напішу заяву і вызвалю месца для чалавека, які зможа гэта забяспечыць», - сказала Верашчук.

Яна распавяла, што на яе пасаду, імаверна, прапануюць нардэпа ад «Слугі народа» Алену Шуляк.

«Я чула, што гэта Алена Шуляк, але я не буду сцвярджаць, бо не чула гэта афіцыйна», - сказала яна.

Нагадаем, учора Верашчук паведаміла, што ад трэціх асоб яна даведалася пра тое, што прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук плануе замяніць яе на гэтай пасадзе. Яна дадала, што Ганчарук плануе звольніць яе з пасады прадстаўніка праз крытыку дзейнасці ўрада. Напрыклад, праекта дзяржбюджэту, а таксама сваю пазіцыю аб законапраектах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках