28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп у першай размове з Зяленскім расхвальваў украінак на конкурсе прыгажосці

6
Трамп у першай размове з Зяленскім расхвальваў украінак на конкурсе прыгажосці
ДОНАЛЬД ТРАМП

Апублікаваная стэнаграма першай гутаркі Трампа з Зяленскім.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у першай тэлефоннай размове з Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Украіна заўсёды была добра прадстаўленая на конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет».

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у пятніцу мемарандуме тэлефоннай размовы, які лідары правялі 21 красавіка.

Трамп патэлефанаваў Зяленскаму павіншаваць яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. У размове Зяленскі запрашаў прэзідэнта ЗША наведаць ягоную інаўгурацыю і сказаў, што ўкраінцы - «добры, цёплы і прыязны народ».

«Так, я згодны з вашымі словамі аб вашай краіне», - сказаў Дональд Трамп.

«Калі я быў уладальнікам «Міс Сусвет», у іх заўсёды былі выдатныя людзі. Украіна была заўсёды вельмі добра прадстаўленая», - дадаў прэзідэнт ЗША. Ён таксама сказаў, што калі Зяленскі «будзе гатовы», яго запросяць наведаць Белы дом.

Дональд Трамп быў уладальнікам конкурсу «Міс Сусвет» з 1996 да 2015 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках