29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: З настрою людзей бачна, што трэба прадаўжаць

Вячаслаў Сіўчык: З настрою людзей бачна, што трэба прадаўжаць
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Палітык заклікаў свабодных людзей сустрэцца зноў 16 лістапада на плошчы Свабоды ў Менску.

15 лістапада ў Менску адразу на дзвюх плошчах - Кастрычніцкай і Свабоды - прайшла першая Сустрэча свабодных людзей. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі, # чтодальше? І як Беларусь зрабіць нармальнай еўрапейскай краінай.

У канцы сустрэчы лідар БНК Мікалай Статкевіч і вядомая журналістка Ірына Халіп заклікалі беларусаў сустрэцца 16 лістапада ў Менску на плошчы Свабоды а 18:00 у рамках легальнага выбарчага мітынгу.

Удзельнік сустрэчы, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык падвёў яе вынікі:

- Сустрэча была выніковай. Гэта відаць з настрою людзей, якія сёння сабраліся.

Трэба прадаўжаць - і я яшчэ раз запрашаю ўсіх, хто мяне чуе, прыйсці на плошчу Свабоды 16 лістапада а 18.00. Тут з 16.00 будзе стаяць легальны агітацыйны пікет у рамках выбарчай кампаніі. А само мерапрыемства і свабодны мікрафон пачнуцца з 18.00.

Выбараў у Беларусі няма, але ў нас ёсць права быць свабоднымі.

Каб адбыліся перамены, трэба каб на масавую акцыю ў Менску выйшла як мага больш людзей. Большасць беларусаў і так хочуць пераменаў і хочуць жыць у еўрапейскай краіне, трэба толькі сабрацца разам, каб усе ўбачылі - нас вельмі шмат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках