20 красавiка 2024, Субота, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дату выдачы біяметрычных пашпартоў беларусам зноў перанеслі

7
Дату выдачы біяметрычных пашпартоў беларусам зноў перанеслі

Чаму?

Біяметрычныя пашпарты беларусам у студзені 2020 года выдаваць яшчэ не пачнуць. Раней справа была менавіта ў гэтым тэрміне.

- З тэхнічных прычын тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, - сказаў tut.by падчас жывой тэлефоннай лініі намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка з нагоды пачатку выдачы беларусам біяметрычных пашпартоў. - Кантора ўзгадняе пэўныя пытанні, усё звязанае з тэхнічным чыннікам.

Раней абяцалі, што біяметрычныя пашпарты пачнуць выдаваць з 1 студзеня 2020 года, а да гэтага - з 1 студзеня 2019 года.

Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун у размове з карэспандэнтам tut.by таксама не назваў дакладную дату ўвядзення ID-карт у нашай краіне, але заўважыў, што іх тэрміны выдачы ўстанова канчаткова агучыць у снежні 2019 года. У кожным выпадку біяметрычныя пашпарты дакладна з'явяцца ўжо ў 2020 годзе.

Выдача ID-карт - пытанне комплекснае. Над ім працуюць не толькі ў МУС, але і ў тым ліку ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальным цэнтры электронных паслуг, Дэпартаменце дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў. Мяркуецца, што ID-карта будзе мець электронны лічбавы подпіс, які будзе дзейнічаць у Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэме (БІСРС). Біяметрычныя дакументы яшчэ павінны прайсці экспэртызу ў ICAА. Гэта міжнародная арганізацыя авіяцыі - International Civil Aviation Organisation, яна ўстанаўлівае стандарты што да біяметрычных пашпартоў.

Нагадаем, што біяметрычны пашпарт заменіць беларусам пашпарт папяровы, надасць доступ да многіх паслуг дзяржаўных структур. Плануецца, як толькі ID-карты запрацуюць, наша краіна пачне перамовы з іншымі дзяржавамі, каб беларусы маглі падарожнічаць з гэтым дакументам. Вонкава яна будзе выглядаць, як банкаўская картка, на ёй дзве фатаграфіі - каляровая і чорна-белая. Са слоў спецыялістаў, падрабіць ID-карту будзе немагчыма, бо на ёй вялікая колькасць ступеняў абароны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках