18 красавiка 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе шукаць зніклыя скарбы імператара ацтэкаў Мантэсумы?

1
Дзе шукаць зніклыя скарбы імператара ацтэкаў Мантэсумы?

Факты перамяшаліся з легендамі.

Адным з самых знакамітых плямёнаў амерыканскіх індзейцаў з'яўляюцца ацтэкі. Велічная імперыя, якая за час свайго існавання назапасіла мноства скарбаў. Але самае дзіўнае гэта тое, што большасць з іх удалося захаваць ад чужакоў. Аднак менавіта прыход гішпанскіх канкістадораў прывёў да падзення імперыі. І адбылося гэта ў часы праўлення кіраўніка ацтэкаў Мантэсумы II, піша klady.info.

У 1519 годзе гішпанец па імі Эрнанда Картэс, які ўзначальваў добра ўзброены атрад, напаў на землі ацтэкаў. І, магчыма, індзейцам удалося б адбіцца ад значна меншых сіл захопнікаў, калі б не вера Мантэсумы, што на іх землі вярнуліся багі, якія пакінулі іх мноства гадоў таму. Пра гэта гаварылі бліскучыя даспехі гішпанцаў і мудрагелісты шлем Картэса.

Па шляху да запаветнага золата канкістадоры нярэдка сустракалі мясцовыя плямёны індзейцаў, з якімі, без якіх-небудзь цырымоній, разбіраліся. Напалоханы Мантэсума запрасіў захопнікаў у сваю сталіцу Цэначтытлан, у надзеі, што тыя змілуецца над жыхарамі імперыі пасля добрага прыёму. Аднак золата і іншыя скарбы, якія пабачыла войска Картэса, толькі разагрэлі смагу атрада ўзбагаціцца. Але Мантэсума настолькі баяўся заваёўнікаў, што адважыўся падарыць ім усе свае каштоўнасці.

Аднак з такім зыходам падзей былі не згодныя іншыя прадстаўнікі племені, нянавісць да якіх прымусіла прайсці нават супраць волі свайго імператара. Пачалося паўстанне. Мантэсума быў забіты сваімі ж ваярамі, а Картэс і частка яго войска здолелі збегчы, прыхапіўшы з сабой нязначную частку скарбаў. Таксама некаторыя звесткі абвяшчаюць, што гішпанцы і наогул страцілі ўсе скарбы пры адступленні. Але Картэс зусім не збіраўся спыняцца на дасягнутым і збіраўся ўсё ж захапіць старажытную сталіцу.

Калі ацтэкі зразумелі, што дзявацца ім няма куды і неўзабаве імперыя падзе, яны наважылі, што б там не стала, схаваць ад захопнікаў свае каштоўнасці. А таму пагрузілі ўсе свае ўпрыгажэнні і золата ў невялікія чоўны, пасля чаго пераправілі ў невядомае дагэтуль месца. Мяркуецца, што ўсе скарбы былі пахаваныя ў глыбокай шахце. Пахаваннем скарбу займаліся самыя давераныя генералы, якія далі клятву нікому не распавядаць пра месца скарбу. Таксама з імі былі і рабы, якіх вядома ж, пасля заканчэння работ забілі. Скарбы на многія гады зніклі з поля зроку новых жыхароў былой імперыі ацтэкаў.

Але легенда пра іх прадаўжала жыць. А на легендах, як вядома, вельмі любяць нажывацца ашуканцы. З таго часу рознымі прайдзісветамі было прададзена нямала мапаў, якія вялі да скарбаў Мантэсумы. Аднак іх уладальнікі атрымлівалі толькі непрыемнасці ў спробах узбагаціцца. Скарбы апошняга імператара ацтэкаў дагэтуль застаюцца схаванымі ад вачэй людзей. Магчыма, калі-небудзь яны і будуць знойдзеныя, ды вось толькі ўсе папярэднія спробы не дадалі ні найменшага намёку на разгадку іх месцазнаходжання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках