16 красавiка 2024, aўторак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая карысная для імунітэту дыета

1
Названая самая карысная для імунітэту дыета

Яна ўмацуе здароўе арганізма ў асенне-зімовы перыяд.

Кетонавая дыета, адрозная высокім утрыманнем тлушчаў і нізкім спажываннем вугляводаў, спрыяе абароне арганізма ад віруса грыпу А. Адпаведнае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў апублікаванае ў часопісе Science Immunology (пераклад - lenta.ru).

У эксперыменце навукоўцаў былі задзейнічаныя дзве групы грызуноў - эксперыментальная і кантрольная. Першая за тыдзень да інфіцыравання вірусам грыпу А была пасаджаная на кетонавую дыету. Рэжым харчавання другой адрозніваўся высокім змяшчэннем вугляводаў. Спецыялісты назіралі, што жывёліны з першай групы лягчэй перанеслі захворванне, зрэшты, у іх была вышэйшай выжывальнасць.

Прычыну эфектыўнасці кетонавай дыеты пры захворванні навукоўцы бачаць у тым, што такі рэжым харчавання актывуе клеткі імуннай сістэмы, якія спрыяюць выпрацоўцы слізі, што затрымлівае вірус грыпу А.

У ліпені Military Times са спасылкай на прадстаўнікоў Мінабароны ЗША напісала, што ў будучыні амерыканскіх вайскоўцаў могуць пасадзіць на кетонавую дыету, бо такім чынам арганізм пазбаўляецца ад глюкозы і пачынае спальваць уласны назапашаны тлушч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках