25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пскове знайшлі пячатку загадкавага полацкага епіскапа

У Пскове знайшлі пячатку загадкавага полацкага епіскапа

Дыянісій узначальваў Полацкую катэдру ў сярэдзіне 12-га стагоддзя.

Падчас раскопак у Пскове археолагі выявілі віслую свінцовую пячатку полацкага епіскапа Дыянісія, піша «Наука и жизнь» са спасылкай на Археалагічны цэнтр Пскоўскай вобласці.

Пячатка двухбаковая. На адным баку намаляваная Маці Божая, на другім знаходзіцца грэцкі надпіс: «Пячатка Дыянісія, біскупа Полацка». Датуецца пячатка другой паловай XII стагоддзя.

Яе дыяметр дасягае 27-28 мм, што крыху больш, чым звычайна (тыповая пячатка - 20 мм).

Пра самога Дыянісія пісьмовыя крыніцы амаль нічога не паведамляюць. Полацкую катэдру ён узначаліў паміж 1156-1157 і 1166-1167 гадамі. Паводле адной з версій, да прыняцця біскупскага сану ён быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра, паводле іншай - грэкам, якія прыехалі ў княства з Візантыі. Памёр у 1184 годзе, але дзе пахаваны - невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках