24 красавiка 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Tageszeitung: Лукашэнка даўно не сутыкаўся з такім стаўленнем да сябе

13
Die Tageszeitung: Лукашэнка даўно не сутыкаўся з такім стаўленнем да сябе

Нямецкае выданне напісала пра тое, што дыктатара ў Беларусі практычна ніхто не падтрымлівае.

"У нядзелю ў Беларусі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары. Вынікі ўжо вядомыя. Ужо цяпер зафіксаваныя шматлікія выпадкі фальсіфікацыі", - піша нямецкае выданне Die Tageszeitung (пераклад - inopressa.ru).

"Сустрэча прызначаная ў кавярні недалёка ад плошчы Перамогі ў сталіцы Беларусі Менску, - апавядае журналіст Паўль Флюкігер. - Штаб-кватэра партыі праслухоўваецца, кажа Юрась Губарэвіч, кіраўнік праеўрапейскай апазіцыйнай партыі "За свабоду". (...) З ягоных слоў, на выбарчым участку №571 увечары ў аўторак ён налічыў 11 выбарчых бюлетэняў у ўрнах. У вывешаным на наступную раніцу пратаколе былі пазначаны 107 выбарцў. Губарэвіч выклікаў міліцыю і хацеў падаць заяву аб фальсіфікацыі галасавання. (...) Тое ж самае паўтарылася і ў сераду на выбарчым участку №565. Там таксама колькасць названых выбарчых бюлетэняў была ў дзесяць разоў вышэйшай за рэальную. Міліцыя адмовілася прымаць заяву, прыстрашыўшы Губарэвічу захадамі ў адказ".

Апазіцыянер зафіксаваў усё на камеру мабільнага тэлефона. "Перамога ўсё адно на баку Лукашэнкі, - кажа ён. - Колькасць галасоў павялічваюць у дзесяць разоў. Выбары прызнаюць толькі калі на галасаванне прыходзіць больш за 50% грамадзян".

Асноўны дзень галасавання - нядзеля, аднак прагаласаваць можна датэрмінова на працягу папярэдняй яму тыдня. "На думку АБСЕ і апазіцыі, датэрміновае галасаванне заахвочвае фальсіфікацыю вынікаў выбараў". У ноч на суботу падкладваюць цэлыя стосы ужо запоўненых бюлетэняў, - кажа Губарэвіч. - Вынікі ўжо вядомыя. Перамогуць кандыдаты Лукашэнкі".

Паводле інфармацыі газеты "Беларусь сегодня", на 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць 516 кандыдатаў. Пры гэтым 13 кандыдатаў былі адхіленыя ад удзелу ў апошнюю хвіліну, 33 адмовіліся добраахвотна. Адной з ахвяр выключэння стала ліберальная Аб'яднаная грамадзянская партыя. "За Лукашэнкам у парламента ўсё адно няма ўлады", - кажа апазіцыянер Анатоль Лябедзька, які некалі кіраваў партыяй.

"На парламенцкіх выбарах 2016 года Лукашэнка ўпершыню дапусціў у верхнюю палату парламента, якая складаецца з старанна адабраных дэпутатаў, двух прадстаўнікоў апазіцыі. На думку Лябедзькі, у 2019 годзе зноў будзе дапушчаныя пара "незалежных" дэпутатаў, якія, аднак, хутчэй будуць маўчаць".

"Паводле ацэнкі назіральнікаў, у 2019 годзе неабходнасць у фальсіфікацыі на выбарах будзе крыху вышэй за звычайную, бо ўрад Лукашэнкі даўно не падтрымлівала такая малая колькасць грамадзян. Гэта звязана з тым, што пасля таго, як ранейшая хаўрусніца Расея практычна цалкам скасавала эканамічныя субсідыі, аўтакрат больш не змог раздаваць перадвыбарчыя абяцанні", - піша выданне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках