29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Я ўбачыла велізарную колькасць новых маладых асоб

3
Ірына Халіп: Я ўбачыла велізарную колькасць новых маладых асоб
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Гэта дае надзею на змяненне сітуацыі ў Беларусі.

15 лістапада ў Менску адразу на двух плошчах - Кастрычніцкай і Свабоды - прайшла першая Сустрэча свабодных людзей. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі, #чтодальше? і як Беларусь зрабіць нармальнай еўрапейскай краінай.

У канцы сустрэчы лідар БНК Мікалай Статкевіч і вядомая журналістка Ірына Халіп заклікалі беларусаў сустрэцца 16 лістапада ў Менску на плошчы Свабоды а 18:00 у рамках легальнага выбарчага мітынгу.

Ірына Халіп падвяла вынікі ўчорашняй акцыі:

- Акцыя ўдалася. Шчыра дзякую тым, хто вымусіў нас сабрацца ў гэтай выдатнай частцы старога Менска (ля ратушы на плошчы Свабоды - рэд.).

Я сёння ўбачыла на плошчы велізарную колькасць новых, маладых асоб. Гэта вельмі важна. І мне вельмі б хацелася іх пачуць. Я спадзяюся, што заўтра (16 лістапада - рэд.) яны змогуць выступіць. Я спадзяюся таксама на тое, што нас стане больш.

Я абсалютна ўпэўненая ў тым, што ў пратэстны рух прыйдзе больш моладзі - той, якая пакуль яшчэ нават не ведае пра тое, што гэта такое. Гэтая моладзь не ведае страху - і разам мы зможам змяніць сітуацыю і зрушыць штосьці ў Беларусі.

16 лістапада мы надумалі зноў правесці акцыю ў рамках агітацыйнага пікету Алены Талстой - так што ўсё будзе легальна і законна. Тут жа, на гэтым месцы, а 18.00. І вельмі б хацелася пачуць на гэтай акцыі выступы нашай моладзі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках