25 красавiка 2024, Чацвер, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бетонны купал рэактара БелАЭС здольны прабіць нават «кукурузнік»

Бетонны купал рэактара БелАЭС здольны прабіць нават «кукурузнік»

Як хлусяць пра «надзейнасць» БелАЭС.

Фільм-расследаванне Studio Х97 «Астравец смерці» адкрывае невядомыя факты пра БелАЭС. Дзякуючы фільму стала вядома, што атамная станцыя практычна не абаронена ад магчымай атакі з паветра.

«Так паводзіцца могуць толькі ў «Расатаме». Кажуць, што абалонка рэактара БелАЭС можа вытрымаць падзенне самалёта. Але якога самалёта?», - пытаюцца аўтары фільма.

У прэзентацыях атамшчыкі паказваюць велізарны лайнер вагой 200 тон кшталту Боінга-747.

Але калі ўважліва вывучыць адкрытую дакументацыю, то тут хаваецца сапраўдная сенсацыя. Бетонны купал беларускага рэактара здольны вытрымаць падзенне самалёта вагай - увага! - усяго толькі 5 тон. Столькі, напрыклад, важыць гружаны «кукурузнік» АН-2.

«У дакументах выразна пазначана: за ўсё, што вышэй вагой за 5,7 тон, мы, будаўнікі АЭС, не адказваем. Таму - так, небяспека не ў тым, што самалёты самі па сабе падаюць. Небяспека захопу тэрарыстамі пасля 11 верасня ёсць, Віленскі аэрапорт побач, рэйсы з РФ у Еўропу праходзяць за 10 км ад БелАЭС. Я шмат бачыў АЭС пад крылом самалёта, таму не трэба верыць у тое, што будуць нейкія беспалётныя зоны каля АЭС. Іх не будзе», - кажа расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках