19 красавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі 10 найлепшых гарадоў для кіроўцаў

1
Экспэрты назвалі 10 найлепшых гарадоў для кіроўцаў

Экспэртаў цікавілі кошт паркоўкі і бензіну, заторы, кошт утрымання аўтамабіля.

Брытанская кампанія Mister Auto правяла даследаванне і высветліла, якія гарады з'яўляюцца найлепшымі для кіроўцаў, а якія горш за ўсё прыстасаваныя для аўтамабілістаў, піша korrepondent.net.

Экспэртаў цікавілі інфраструктура, кошт паркоўкі і бензіну, бяспеку дарожнага руху, сярэднядзённыя заторы, кошт утрымання транспартнага сродку за год. Сітуацыю ацэньвалі ў 100 гарадах свету.

У выніку найлепшымі гарадамі для кіроўцаў сталі:

1. Калгары, Канада

2. Дубай, ААЭ

3. Атава, Канада

4. Берн, Швейцарыя

5. Эль Паса, ЗША

6. Ванкувер, Канада

7. Гётэборг, Швэцыя

8. Дзюсэльдорф, Нямеччына

9. Базэль, Швайцарыя

10. Дортмунд, Нямеччына

Рэйтынг горшых гарадоў у свеце для аўтамабілістаў:

1. Мумбаі, Індыя

2. Улан-Батор, Манголія

3. Колката, Індыя

4. Лагос, Нігерыя

5. Карачы, Пакістан

6. Багота, Калумбія

7. Сан Паўла, Бразілія

8. Мехіка, Мексіка

9. Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

10. Масква, Расея

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках