18 красавiка 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе 200 тысяч чалавек патрабуюць адстаўкі прэм'ера Бабіша

У Празе 200 тысяч чалавек патрабуюць адстаўкі прэм'ера Бабіша

Згодна з патрабаваннямі арганізатараў, Бабіш павінен падаць у адстаўку 31 снежня.

У Празе 200 тысяч чалавек патрабуюць адстаўкі прэм'ера Бабіша

Згодна з патрабаваннямі арганізатараў, Бабіш павінен падаць у адстаўку 31 снежня.

Некалькі сотняў тысяч чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі асацыяцыі «Мільён імгненняў» супраць прэм'ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша ў Празе.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Idnes.

Паводле звестак арганізатараў, акцыя сабрала блізу 250 тысяч чалавек. Паліцыя зафіксавала мінімум 200 тысяч чалавек.

Згодна з патрабаваннямі арганізатараў, Бабіш павінен падаць у адстаўку да 31 снежня, калі ён не адкліча міністра юстыцыі і не пазбавіцца ад свайго холдынгу «Аграфрэрт».

У адваротным выпадку «Мільён імгненняў» скліча новыя пратэсты ў студзені і абяцае, што яны будуць нашмат «больш крэатыўнымі» і дадуць ведаць пра Чэхію за мяжой.

«Выдатна, што людзі могуць выказаць сваё меркаванне, і ніхто не пераследуе і не нападае на іх. І гэта сапраўды выдатна, што ў нас ёсць вольныя і дэмакратычныя выбары, дзе мы можам свабодна выбіраць сваіх прадстаўнікоў», - сказаў Бабіш.

Далейшыя каментары ён дасць у Нацыянальным музеі заўтра. «Я скажу ўсё, што лічу патрэбным і дарэчным. Вы можаце быць здзіўленыя», - дадаў ён.

Масавыя акцыі ў Чэхіі пачаліся з канца красавіка. Нагодай для дэманстрацый, між іншым, стаў намер міністра юстыцыі (ад партыі Бабіша ANO) Марыі Бенешавай правесці рэформу пракуратуры і скасаваць пасаду генеральнага пракурора. Менавіта генпракурор павінен прыняць пастанову аб перадачы ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да Бабіша, які патэнцыйна можа стаць перад судом за махлярства са сродкамі ЕЗ, звязанае з «Аграфрэртам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках