24 красавiка 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка на плошчы Свабоды: Хачу, каб мы перамаглі гэтую ўладу і сталі жыць шчасліва

Мянчанка на плошчы Свабоды: Хачу, каб мы перамаглі гэтую ўладу і сталі жыць шчасліва
АРХІЎНЫЯ ФОТА «ЕЎРАРАДЫЁ»

У Менску зноў праходзіць Сустрэча свабодных людзей.

Сёння ў Менску праходзіць другая Сустрэча свабодных людзей.

На легальнай акцыі выступіла актывістка «Народнай Грамады» Алена. Яна распавяла пра цяжкае жыццё моладзі ў Беларусі:

- Я - актывістка «Народнай Грамады». Мяне клічуць Алена, мне 35 гадоў. З іх 25 гадоў я жыву пры Лукашэнку. Я назірала, як руйнавалі краіну, адукацыю, як знішчылі прыватную адукацыю. Яе проста няма.

Мне сорамна, што калі я прыязджаю ў іншыя краіны, то мае кішэні пустыя. Я хачу спытаць ва ўладаў, што я павінна зрабіць, каб нармальна жыць у 35 гадоў? Я хачу смачна есці, з'ездзіць у іншыя краіны, апранаць маіх дзяцей, але кожны дзень думаю, што яны будуць есці заўтра? Дарагія сябры, дзякуй вам, што вы прыйшлі на плошчу сёння. Хачу пажадаць, каб мы перамаглі гэтую ўладу і сталі шчасліва жыць у самай прыгожай краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках