28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Iрына Халіп: Мы - беларусы, гэта наша зямля, акупанты - прэч!

3
Iрына Халіп: Мы - беларусы, гэта наша зямля, акупанты - прэч!
ІРЫНА ХАЛІП
ФОТА: «Наша Ніва»

Беларусы ўжо цяпер маюць на сваёй тэрыторыі інструмент гібрыднай вайны - БелАЭС.

Адна з лідарак грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», вядомая журналістка Ірына Халіп выступіла на другі Сустрэчы свабодных людзей у Менску:

- Прывітанне, свабодныя людзі! Я вельмі рада вас усіх бачыць. Сёння Ніна Багінская расказала пра пагрозу суверэнітэту Беларусі, якая ідзе ад Расеі. Мы ўжо цяпер маем на сваёй тэрыторыі інструмент гібрыднай вайны - БелАЭС. Справа нават не ў тым, што яна знаходзіцца на мяжы з ЕЗ. Яна пагражае Беларусі.

У нас няма ні тэхналогій, ні грошай, ні людзей. Мы трапляем у залежнасць ад расейскіх грошай, спецыялістаў, ядзернага паліва, а потым і ад адпрацаванага паліва, якое нам няма дзе захоўваць. Менавіта таму адзін з лозунгаў «Еўрапейскай Беларусі» - «Не БелАЭС!».

Трэба дамагчыся, каб будаўніцтва было спыненае, а АЭС разбуранае. Гэта лепшае, што можна з ёй зрабіць. Сёння мы павінны быць разам і ўсе пагрозы, знешнія і ўнутраныя, мы павінны пераадолець. Мы беларусы і гэта наша зямля. Акупанты - прэч!

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках