23 красавiка 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча будзе імкнуцца стаць сябрам групы G-20

5
Польшча будзе імкнуцца стаць сябрам групы G-20

G-20 - клуб дзяржаў з найбольш развітой эканомікай.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч мяркуе, што краіна, як адзін з еўрапейскіх лідараў па тэмпах эканамічнага развіцця і рэгіянальны лідар, у найбліжэйшай перспектыве павінна быць запрошана ў склад групы G-20, паведамляе «Польскае радыё».

Пра тое, што Польшча павінна стаць сябрам «вялікай дваццаткі» заявіў у пятніцу, 15 лістапада, падчас прывядзення да прысягі новага ўрада прэзідэнт Анджэй Дуда. Кіраўнік МЗС Яцэк Чапутовіч запэўніў, што польскія ўлады будуць імкнуцца да дасягнення гэтай мэты. «Я думаю, што ёсць сэнс ставіць перад сабой такія амбітныя мэты. Польшча - найбуйнейшая дзяржава ў нашай частцы Еўропы. У найбліжэйшыя гады мы будзем імкнуцца да дасягнення сяброўства ў G-20», - адзначыў кіраўнік польскай дыпламатыі.

«Вялікая дваццатка» (G20) - нефармальны форум найбуйнейшых і найбольш развітых эканомік свету. У сукупнасці краіны G20 прадстаўляюць 90% сусветнага ВУП і 80% сусветнага гандлю. Цяпер статус пастаяннага сябра групы G20 маюць 19 краін і Еўрапейскі звяз: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Вялікабрытанія, Нямеччына, Індыя, Інданезія, Італія, Канада, Кітай, Мексіка, Расея, Савудаўская Арабія, ЗША, Турцыя, Францыя, ПАР, Паўднёвая Карэя і Японія.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках