16 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: У майго пакаленне скралі пенсію

10
Леанід Кулакоў: У майго пакаленне скралі пенсію

Пенсіянеры з МУС, у якіх велізарныя пенсіі, забіраюць усе хлебныя месцы.

Сёння ў Менску на ініцыятыву грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў праходзіць Сустрэча свабодных людзей. На легальнай акцыі на плошчы Свабоды выступіў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў:

- Усіх вітаю, дарагія сябры. У майго пакаленне скралі пенсію. Мне - 60 гадоў, але пенсіі няма. Існуе дыскрымінацыя па ўзроставай прыкмеце. Пенсіянеры з МУС, у якіх велізарныя пенсіі, забіраюць усе хлебныя месцы.

Таксама адзначу, што пікет Алены Талстой праходзіць пад лозунгам «Не інтэграцыі з Расеяй». Я нічога не маю супраць Расеі, але калі ёсць на зямлі пекла, то яно знаходзіцца ў Крамлі. Гэта мясціна зла. Я заклікаю ўсіх змагацца з інтэграцыяй з РФ.

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках