28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: У краіне няма выбараў, але ў нас ёсць выбар

5
Вольга Нікалайчык: У краіне няма выбараў, але ў нас ёсць выбар
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: ЮРЫЙ ДРУГ/CHARTER97.ORG

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» спаліла сваё кандыдацкае пасведчанне.

Сёння ў Менску на ініцыятыву грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў праходзіць Сустрэча свабодных людзей. На легальнай акцыі на плошчы Свабоды выступіла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Вольга Нікалайчык:

- Дарагія сябры, беларусы ніколі не былі рабамі. Яны ваявалі не толькі на сваіх землях, але і на чужых. Успомнім Тадэвуша Касцюшку, Кастуся Каліноўскага. Адзін мой дзед загінуў на фронце Другой сусветнай вайны, а другі загінуў ад ран. І для чаго? Каб іх ўнучка жыла ў рабстве?

Я абышла больш за 2000 кватэр і ўсе людзі казалі: мы хочам, каб вы былі нашым дэпутатам, каб Ірына Халіп была нашым дэпутатам. Казалі, каб мы выводзілі іх на вуліцу. Я хачу абвясціць, што ў нас няма выбараў у краіне, але ў нас ёсць выбар! Наша свабода ў нашых руках! Жыве Беларусь», - заявіла Вольга Нікалайчык і спаліла сваё кандыдацкае пасведчанне.

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках