25 красавiка 2024, Чацвер, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Наступны год - вырашальны для нашай краіны

2
Мікалай Статкевіч: Наступны год - вырашальны для нашай краіны
ФОТА: «Радыё Свабода»

Людзі выбіраюць пераможцаў.

Сёння ў Менску на ініцыятыву грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў праходзіць Сустрэча свабодных людзей. На легальнай акцыі на плошчы Свабоды выступіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч:

- Дарагія сябры, наступны год - вырашальны для нашай краіны. Альбо Лукашэнка прадасць нас, альбо яму не будзе чым карміць міліцыю, а тады яны раздзяруць адзін аднаго на часткі. Гэты год вырашальны і нам трэба будзе выйсці і абараніць Беларусь.

Я ўпэўнены, што мы справімся і праз год будуць нармальныя выбары. Тады людзі абяруць тых людзей, якія сёння спалілі свае кандыдацкія пасведчанні, выберуць кандыдатаў ад «Народнай Грамады», якія спалілі іх месяц таму. Бо людзі выбіраюць пераможцаў. Не дамо самазванцам і бандытам гандляваць нашай краінай з тысячагадовай гісторыяй. Беларусь жыла, жыве і будзе жыць! Жыве Беларусь! Дзякуй вам!

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках