19 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы памілаваў двух расейцаў, якія адбывалі пакаранне за шпіянаж

Прэзідэнт Літвы памілаваў двух расейцаў, якія адбывалі пакаранне за шпіянаж
ГІТАНАС НАЎСЕДА

Пастанова была прынятая ў рамках абмену шпіёнамі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў указы аб памілаванні расейцаў Мікалая Філіпчанкі і Сяргея Маісеенкі, што адбываюць пакаранне за шпіянаж. Пра гэта 15 лістапада паведаміў сайт кіраўніка дзяржавы, піша «Гордон».

Расейцаў, асуджаных у 2017 годзе, вызвалілі ад астатняй часткі прысуду.

Філіпчанку прысудзілі да 10 гадоў зняволення за спробу завербаваць супрацоўніка аховы літоўскага прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ для ўстаноўкі прылад падслухоўвання. Да вынясення прысуду ў ліпені 2017 года расеец знаходзіўся ў следчым ізалятары ў Вільні з красавіка 2015 года. Сваю віну Філіпчанка не прызнаваў і адмаўляўся даваць паказанні ў судзе. З яго слоў, ён не прычыніў Літве «ніякай шкоды».

Маісеенка быў асуджаны судом у Шяўляі да 10,5 года пазбаўлення волі за вярбоўку літоўскага афіцэра, адзначае «Радио Свобода».

Выданне Delfi паведамляе, што ўказы былі падпісаныя 14 лістапада. Расейцы памілаваныя на падставе палажэння Крымінальнага кодэкса, які ўвайшоў у дзеянне на гэтым тыдні і які прадугледжвае абмен шпіёнамі. Масква нібыта павінна ў адказ памілаваць грамадзян Літвы Яўгена Матайціса і Арыстыдаса Тамашайціса, якіх асудзілі ў 2016 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках