25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго баіцца Ярмошына?

165
Чаго баіцца Ярмошына?

Калі «выбары» сумленныя, то чаго яна так хвалюецца?

Падпісчыкі тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» паведамляюць, што бачылі Ярмошыну ў атачэнні аховы. Калі «выбары» такія сумленныя, то чаго ж яна баіцца?

16 лістапада ў Менску на ініцыятыву грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў прайшла Сустрэча свабодных людзей - легальная акцыя на плошчы Свабоды. Сярод удзельнікаў акцыі былі кандыдаты ў «дэпутаты» так званага беларускага «парламента» і іх давераныя асобы.

Адзін з лідараў «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель заявіў, што выбараў у краіне няма і таму астатнія кандыдаты ад грамадзянскай кампаніі здымаюць свае кандыдатуры і спаляць пасведчанні ў знак пратэсту прама каля будынка ЦВК.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Пасля маршу па цэнтры Менска ад плошчы Свабоды да праспекта Незалежнасці, пад лозунгі «Фальшывым выбарам і Ярмошынай - баста!», кандыдаты і іх давераныя асобы спалілі пасведчанні. Удзельнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» адмовіліся ўдзельнічаць у фарсе і заклікалі беларусаў байкатаваць мерапрыемства, якое беларускія ўлады называюць «выбарамі».

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках