19 красавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: «Выбараў» у Беларусі няма, галасоў ніхто не лічыць

13
Андрэй Шарэнда: «Выбараў» у Беларусі няма, галасоў ніхто не лічыць
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: ЮРЫЙ ДРУГ/CHARTER97.ORG

Калгасная дыктатура - банкрут.

Прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Берасці Андрэй Шарэнда звярнуўся да беларусаў у дзень так званых «выбараў», паведамляе Charter97.org:

- Мяне завуць Андрэй Шарэнда і я прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Берасці. Два месяцы ў Беларусі працягваецца кампанія па «выбарах» у так званы парламент. Мы абышлі тысячы кватэр і ўпэўніліся ў тым, што людзі - супраць дыктатара і хочуць перамен.

За гэты час мы ўскалыхнулі грамадства і паказалі, што праўду можна і трэба гаварыць адкрыта, а супраць хлусні і прапаганды трэба змагацца. Прапаганда хлусіць нам, што ў нас ёсць вольныя «выбары» і «парламент». Дыктатар забраў усё гэта ў нас, замяніўшы цыркам і падстаўнымі камісіямі. «Выбараў» у Беларусі няма, галасы ніхто не лічыць, таму хадзіць на гэтыя «выбары» - не варта.

Прапаганда хлусіць нам пра высокія заробкі і нізкі ўзровень беспрацоўя. Напраўду, калі мы хадзілі па кватэрах, то ўбачылі сапраўдныя заробкі людзей. Мы бачылі пустыя кватэры. Людзі цэлымі сем'ямі з'язджаюць за мяжу ў пошуках лепшага жыцця. «Еўрапейская Беларусь» выступае за рэформы, у выніку якіх беларусы змогуць атрымліваць годныя заробкі на радзіме.

Прапаганда хлусіць нам, што краіна развіваецца. Напраўду калгасная дыктатура - банкрут. Дыктатар хапаецца за любую саломінку, каб застацца ва ўладзе. Ён дазваляе будаваць шкодныя прадпрыемствы ў нашых гарадах. Ён крок за крокам прадае нашу незалежнасць Расеі.

Скажам дыктатару - «баста!». Трэба даць яму па руках.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках