25 красавiка 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залатыя купалы і Гарбачоў

Залатыя купалы і Гарбачоў
Фото: DW

Гісторыя самага дзіўнага палаца ў Нямеччыне.

Мудрагелісты «Палац званоў», пабудаваны пры падтрымцы Гарбачова ў ФРГ, выстаўлены на продаж. Чаму праект нямецкага дэкаратара так і не стаў «мостам» паміж ФРГ і Расеяй - у рэпартажы dw.com.

«Унікальны, раскошны, захапляльны дух і казачна прыгожы» - менавіта так на сайце па продажы нерухомасці апісалі, выстаўлены на продаж «Палац званоў» (Glоckenpalast). Дзіўна, але гэты мудрагелісты будынак, які нагадвае адначасова і расейскі праваслаўны храм, і манастыр, знаходзіцца не ў расейскай, а ў нямецкай глыбінцы - мястэчку Гіфхорн у Ніжняй Саксоніі.

У Нямеччыне гэты вычварны будынак асацыюецца з Міхаілам Гарбачовым, які ў свой час падтрымаў ідэю яго будаўніцтва. Палац павінен быў стаць часткай праекта стварэння культурнага цэнтра «Мост», які складаецца з комплексу пабудоў, выкананых у старарасейскім стылі. Аднак пасля доўгіх гадоў рэалізацыю гэтай ідэі складана назваць паспяховай.

Аматар млыноў і Расеі

УЛАДАЛЬНІК «ПАЛАЦА ЗВАНОЎ» ХОРСТ УРОБЕЛЬ
ФОТА: DW

Аўтар і ўладальнік комплексу - 85-гадовы нямецкі дызайнер, дэкаратар і калекцыянер Хорст Уробель (Horst Wrobel). У Гіфхорне ён заснаваў міжнародны музей ветраных і вадзяных млыноў, дзе знаходзяцца 16 экспанатаў з розных краін свету. Па суседстве з музеем размешчаны і палац.

Тэрыторыя са штучнымі азёрамі і дагледжанымі лужкамі, на якой цяпер музей, шмат гадоў таму выглядала зусім інакш. Працуючы над стварэннем музея, немец акультурыўшы мясцовасць, дзе таксама знаходзіцца яго дом разам з майстэрняй. Карціны, калекцыя цягнікоў для цацачнай чыгункі, разам з узнагародамі і фотаздымкамі, выстаўленымі на стэлажах, робяць жыллё Уробеля таксама збольшага падобнае да музея.

ФОТА: DW

Яшчэ да падзення Берлінскай сцяны ў Хорста Уробеля з'явілася ідэя знайсці для свайго музея адзін з млыноў з тагачаснага Савецкага Саюза. Выбар упаў на той, які яму прапанаваў украінскі горад Корсунь-Шаўчэнкаўскі. Млын «Наташа» - адзін з экспанатаў музея, паклаў пачатак надзвычайнаму захапленню Уробеля краінамі Усходняй Еўропы. Спачатку ён нават хацеў пабудаваць палац ва Украіне.

«У мяне быў план пабудаваць «Палац званоў» ва ўкраінскім горадзе Корсунь-Шаўчэнкаўскі. Аднак пасля двухгадовай барацьбы выніку я так не дамогся, а толькі выдаткаваў грошы на паездкі», - распавядае Уробель.

Знаёмства з Гарбачовым і мары аб майстэрні

Няўдалыя спробы рэалізаваць свой план ва Украіне не спынілі дырэктара музея. Ён наважыў, што такі палац можна пабудаваць і ў Нямеччыне, на тэрыторыі свайго ж музея млыноў. Узяўшы макет палаца, першапачаткова прыгатаваны для Украіны, ён адправіўся ў Маскву.

ФОТА: DW

Там, распавёўшы пра свае планы Міхаілу Гарбачову, Уробель заручыўся яго падтрымкай. Гарбачоў разам са сваёй жонкай Раісай у 1996 годзе заклаў першы камень у падмурак будынка. З таго моманту будаўніцтва палаца зацягнулася на доўгія 16 гадоў.

Драўляны палац, які ўяўляе сабой сумесь некалькіх архітэктурных стыляў, быў адкрыты толькі ў 2013 годзе. На даху будынка Уробель усталяваў палегчаны макет самага цяжкага звону ў свеце - Цар-звон 1730 года, арыгінал якога знаходзіцца ў Крамлі.

Першапачаткова «Палац званоў» задумваўся як месца для навучання і сустрэч мастакоў і рамеснікаў. Уробель хацеў, каб майстры з краін Заходняй і Усходняй Еўропы сустракаліся ў палацы, працавалі ў майстэрнях і абменьваліся досведам. Аднак гэта ідэя так і не была рэалізаваная.

ФОТА: DW

Цяпер мудрагелістае збудаванне адкрыта для наведвальнікаў. Кошт уваходнага білета - 10 еўраў. Майстэрняў і людзей з розных краін, якія працуюць у іх тут не знойдзеш. Замест гэтага гасцям прапануецца наведаць выставачныя залы з карцінамі, абразамі і дэкаратыўнымі вырабамі, а таксама выставу, прысвечаную дзейнасці Гарбачова. Ёсць тут і цэх званоў. Праўда, ні аднаго звана пакуль тут так і не вылілі, бо са слоў уладальніка, майстра, гатовага гэтым заняцца, не знайшлося.

Цана палаца - пара мільёнаў

Уробель, на жаль, не дамогся поспеху, на які разлічваў падчас будаўніцтва палаца. Праз нерэнтабельнасць праекта немец наважыў прадаць будынак.

Цяпер на нямецкіх парталах нерухомасці «Палац званоў» прадаецца па мінімальным кошце 4,8 мільёна еўраў.

Сярод прычын продажу ўладальнік палаца называе недахоп грошай і часу для яго ўтрымання. «Праектам павінны займацца маладыя людзі з новымі ідэямі. Мы заклалі тут аснову для таго, каб паміж Усходам і Захадам больш ніколі не было вайны. Лепшы спосаб дасягнуць міру - зрабіць гэта праз мастацтва і культуру», - мяркуе Уробель.

Пакуль пакупніка так і не знайшлі, хоць Уробель кажа, што аддаў бы палац бясплатна, калі б знайшоўся той, хто быў бы таксама захоплены яго ідэяй. Гарадская адміністрацыя цікавасць да незвычайнага аб'екту таксама не выявіла, чым засмуціла і расчаравала ўладальніка «расейскага» палаца.

Калі ў палацы бываюць наведвальнікі, Хорст Уробель з гонарам яго паказвае і верыць, ч то аднойчы знойдзе новага ўладальніка для створанага ім мудрагелістага астраўка Расеі пасярод Нямеччыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках