24 красавiка 2024, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мяне брудам паліваюць, я сяджу ў лесе за парканам

58
Лукашэнка: Мяне брудам паліваюць, я сяджу ў лесе за парканам

Дыктатар заявіў, што на яго і ягоных людзей «точаць зуб».

«Я сказаў міліцыі, каб яны цвёрда спынялі такія выпадкі», - эмацыйна выказаўся дыктатар пасля галасавання на «парламенцкіх выбарах» на ўчастку №506 у Менску, паведамляе tut.by.

Партал тлумачыць: Лукашэнка кажа пра сітуацыю ў Берасці на ўчастку галасавання №37, дзе назіральнік ад кампаніі «Права выбару» Юры Вашчанчук зняў на відэа Насту Кулічкову, якая, на ягоную думку, спрабавала ўкінуць у скрыню для датэрміновага галасавання стос бюлетэняў.

- ...Вы разумееце, пра што я кажу? Я тут сам вінаваты, што раней іх стрымліваў, маўляў, давайце спакойна, давайце па-чалавечы... Вось сядзяць сябры камісіі, у чым яны вінаватыя? Яны працуюць, іх папрасілі, яны ж нават грошай не атрымліваюць... А вы іх пачынаеце трэціраваць.

Партал тлумачыць: Лукашэнка кажа пра выпадак у Магілёве, пра які ўчора пісалі беларускія СМІ: там невядомыя даведаліся хатні адрас старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №32 Марыны Зубарэнкі і расклеілі ўлёткі на кожным з пад'ездаў шматпавярховіка. У іх было напісана, што на ўчастку ўжо выбралі «дэпутата» і ўсё дзякуючы старшыні.

- Мне прасцей. Мяне брудам паліваюць, я сяджу ў лесе за парканам. А яна [Марына Зубарэнка] ходзіць па вуліцах. Жанчына, а на яе пальцам тыкаюць, у яе дзеці, сям'я, муж. Як жа ёй? Чаму яна, робячы добрую справу, павінна гэта трываць?

«Гэта рэпетыцыя галоўных выбараў», - мяркуе дыктатар. - «Яны мацаюць, спрабуюць на зуб - на плошчах і ўчастках. Яны ціснуць на нашых людзей».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках