19 красавiка 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі трэці дзень прадаўжаюцца антыўрадавыя пратэсты

У Тбілісі трэці дзень прадаўжаюцца антыўрадавыя пратэсты
ФОТА: РАР/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

Апазіцыя плануе правесці «нацыянальнае веча» каля будынка парламента.

У Тбілісі трэці дзень прадаўжаюцца антыўрадавыя пратэсты. Сёння, 17 лістапада, апазіцыя плануе правесці «нацыянальнае веча» каля будынка парламента, у сваю чаргу, шэраг нацыяналістычных рухаў мае намер правесці аналагічную дэманстрацыю на плошчы Першай Рэспублікі, паведамляе «Польскае радыё».

Грузіны выйшлі на вуліцы 14 лістапада пасля таго, як парламент адхіліў канстытуцыйныя папраўкі, якія павінны былі змяніць выбарчую сістэму са змяшанай на прапарцыйную. Прыняцце гэтых паправак было ўмовай прыпынення папярэдніх антыўрадавых пратэстаў.

«З нас досыць праўлення бізнэсоўца Бідзіны Іванішвілі і людзей з прарасейскай пазіцыяй», - тлумачаць апазіцыянеры, якія выступаюць ля будынка парламента ў Тбілісі.

«Мы выступаем супраць Іванішвілі, бо хочам змяніць урад. Курс лары ўпаў, праблем вельмі шмат, з якімі абсалютна нічога не робіцца. Расейскі акупант акупаваў больш за 20% нашых зямель. Іх трэба гнаць з усёй Грузіі», - кажуць мітынгоўцы.

Грузінская апазіцыя разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці, асабліва краін Еўразвязу і арганізацый, якія ажыццяўляюць маніторынг дэмакратычных працэсаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках