28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты злавілі Лукашэнку на хлусні падчас галасавання

63
Журналісты злавілі Лукашэнку на хлусні падчас галасавання
Фото: Getty Images

Дыктатар запэўнівае, што члены выбаркамаў працуюць «бясплатна».

На выбарчым участку №506 у Менску Лукашэнка выказаўся пра скандальную гісторыю ў Берасці, калі назіральнік Юры Вашчанчук зняў на відэа спробу ўкіду туды бюлетэняў, піша «Салідарнасць»

- Вось сядзяць сябры камісіі, у чым яны вінаватыя? Яны працуюць, іх папрасілі, яны ж нават грошай не атрымліваюць... А вы іх пачынаеце трэціраваць, - сказаў дыктатар.

Няўжо праўда, члены выбаркамаў працуюць бясплатна?

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына называла выдаткі на «выбары», у якія быў ўключаны заробак членаў выбарчых камісій.

Паводле яе слоў, член выбарчай камісіі за працу ў дзень «выбараў» атрымае на рукі, гэта значыць, пасля выліку падаткаў, 76 рублёў. Чысты заробак старшыняў участковых камісій за 30 дзён працы складзе 880 рублёў. Амаль 1770 рублёў чыстымі прадугледжанае на аплату працы старшыні акруговай выбарчай камісіі за 60 дзён працы.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках