19 красавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прадэманстравала, як працуе выбарчая «карусель»

12
Беларуска прадэманстравала, як працуе выбарчая «карусель»
ФОТО: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Лідзія, ну як жа так?

Грамадская актывістка Аліна Нагорная распавяла "Радыё Свабода", як ёй удалося прагаласаваць на двух выбарчых участках.

Запрасілі прагаласаваць у двух месцах

Нагорная прагаласавалa ў Слуцкай выбарчай акрузе 67 і Рагачоўскай выбарчай акрузе 45. Спадарыня тлумачыць гэта тым, што зарэгістраваная ў Слуцку і мае часовую рэгістрацыю ў Рагачоўскім раёне. Са слоў Нагорнай, яе запрасілі прагаласаваць «і там, і там».

«Разам з тым, калі б я мела рэгістрацыю і часовую рэгістрацыю, напрыклад, толькі на тэрыторыі Слуцкай выбарчай акругі, то я магла б прагаласаваць 2 разы за аднаго і таго ж кандыдата», - кажа Нагорная.

Каб прагаласаваць двойчы яна выдаткавала 12,5 рубля на часовую рэгістрацыю і 50,4 рублёў на паліва, каб даехаць ад аднаго выбарчага ўчастка да другога. Каб пацвердзіць факт падвойнага галасавання, Нагорная выклала фота з двума вынесенымі бюлетэнямі ў «Фэйсбук».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках