25 красавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры апазіцыі пачапілі замкі на браму парламента Грузіі

1
Лідэры апазіцыі пачапілі замкі на браму парламента Грузіі
Фото: RFE/RL

Больш за 20 партый сёння праводзяць у цэнтры Тбілісі маштабную пратэстную акцыю.

Лідэры апазіцыйнай партыі «Еўрапейская Грузія» пачапілі замкі на браму парламента Грузіі. Больш за 20 апазіцыйных партый сёння праводзяць у цэнтры Тбілісі маштабную пратэстную акцыю ў адказ на крах канстытуцыйнай рэформы, перадае «Радыё Свабода».

Раней яны абвясцілі аб пачатку «поўнага пікетавання парламента».

На браме, якая вядзе ў двор парламента, замкі пачапілі экс-мэр Тбілісі і дэпутат Гігі Угулава. «Можаце спакойна займаць кабінет Талаквадзэ. Гэты будынак мёртвы», - сказаў Угулава, звяртаючыся да супрацоўнікаў МУС Грузіі, якія занялі ўнутраны двор парламента.

Раней, звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу на праспекце Руставелі, Угулава заявіў, што ў панядзелак ніводзін дэпутат не зможа патрапіць у будынак заканадаўчага органа. «Шмат хто з вас турбуецца, які наш план. Першае, што трэба зрабіць - гэта тое, каб гэтыя здраднікі-парламентарыі не змаглі працягнуць сваю дзейнасць. Іхняя штодзённая праца небяспечная, бо Іванішвілі сее хаос, а хаос сее беднасць. Сённяшні дзень будзе пераломным. Ніводзін дэпутат «Грузінскай мары» не зойдзе ў гэты будынак, ні праз адны дзверы, ні праз тунэль. Дзверы парламента адчыняцца толькі тады, калі адбудзецца капітуляцыя Іванішвілі», - заявіў ён.

Праз крах канстытуцыйнай рэформы выбарчага заканадаўства 14 лістапада апазіцыя і грамадзянскія актывісты абвясцілі аб пачатку бестэрміновых пратэстаў і паставілі на праспекце Руставелі намётавы лагер, паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія». Раней яны ўжо выставілі ўладам наступныя патрабаванні: прызначэнне датэрміновых парламенцкіх выбараў паводле прапарцыйнай сістэмы; фармавання часовага, тэхнічнага ўрада; рэарганізацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках