24 красавiка 2024, Серада, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пратэстоўцы заблакавалі ўсе ўваходы ў парламент і зладзілі варту 24 гадзіны

1
У Грузіі пратэстоўцы заблакавалі ўсе ўваходы ў парламент і зладзілі варту 24 гадзіны
ФОТА: GETTY IMAGES

Удзельнікі акцыі паставілі намёты пры ўваходах у будынак парламента.

У нядзелю, 17 лістапада, удзельнікі маштабнай акцыі пратэсту супраць краху выбарчай рэформы заблакавалі ўсе тры ўваходы ў будынак парламента Грузіі, піша «Новое время».

Пры ўваходах у будынак заканадаўчага органа паставілі намёты, а на браму, якая вядзе ў двор, пачапілі замкі.

Як паведамляе Грузія Online, пратэстоўцы наважылі зладзіць 24-гадзінную варту, каб не пусціць у парламент дэпутатаў «Грузінскай мары», адказных за крах галасавання за прапарцыйную выбарчую сістэму.

Яны абяцаюць пікетаваць парламент датуль, пакуль іхнія патрабаванні не будуць задаволеныя, а таксама не выключаюць блакаванне іншых дзяржаўных структур.

«Мы не дазволім асабоваму абслуговаму персаналу Бідзіны Іванішвілі ўвайсці ў гэты будынак. Калі яны хочуць патрапіць у яго, хай тады прызначаць пазачарговыя прапарцыйныя выбары», - заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.

Нагадаем, 17 лістапада ў Тбілісі тысячы людзей выйшлі на мітынг каля парламента пасля таго, як парламент адхіліў прыняцце выбарчай рэформы.

14 лістапада грузінскі парламент не ўхваліў папраўку да Канстытуцыі аб пераходзе на прапарцыйную выбарчую сістэму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках