У Ярмошынай задрыжалі каленкі
96- 18.11.2019, 8:35
- 154,304
Сталі вядомыя рэальныя лічбы яўкі на «выбарах».
Рэальная яўка на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі, з улікам укідаў і загонаў студэнтаў і бюджэтнікаў на датэрміновае галасаванне, склала ад 10–20%. Такія звесткі паведамляюць незалежныя назіральнікі з участкаў па ўсёй краіне.
Інфармацыю неафіцыйна пацвярджаюць і супрацоўнікі ЦВК.
«Інсайд з ЦВК. Рэальная агульная яўка ў краіне крыху большая за 20%., – піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».
Такім чынам, новапрызначаная «палатка» нават паводле факту байкоту «выбараў» з'яўляецца нелегітымнай.
Незалежныя назіральнікі апублікавалі звесткі пра рэальную яўку на «выбарах».
«Падлічылі яўку на адным з участкаў Менска. 1400 жыхароў. Прагаласавала 300. Адсотак лічыце самі», – паведаміў назіральнік.
«Калі цікава, яшчэ пра яўку. Берасце. За дзве гадзіны да закрыцця ўчастка», – паведаміў назіральнік з Брэста.
«Уручча. Менск сітуацыя ў яўцы на 19-ю такая самая, як на фота з Берасця. На аркушах 5-6 подпісаў ад сілы.
Калодзішчы. Менш за 10% яўка», – паведамілі назіральнікі з Менска і Менскага раёна.
«Менск, Першамайскі раён. Сітуацыя на 18-ю была аналагічная (10% яўкі – рэд.).
Пры мне перагарнулі некалькі старонак ведамасцяў, на кожным развароце 1-2 яўкі. Гэтак жа цікава, што ў спісах патэнцыйных выбарнікаў знайшоў сваякоў, якіх ужо шмат гадоў няма сярод жывых.
Менск. Праспект Пушкіна. Прыйшоў прыкладна ў 19-45.
Прагаласавалі 2-3 чалавекі на кожным лісце, пра якія 60% можа ісці гаворка?» – паведамляюць назіральнікі.
«Менск. 641 акруга. Сядзеў назіральнікам невылазна ўсе дні і лічыў яўку.
За датэрміновае я налічыў 91, напісалі ў пратаколе 115,
у цэлым за ўсе дні налічыў 454, напісалі 1606,
іх яўка 59.9%, рэальная 16.9%», – паведаміў назіральнік.
«Свайму кандыдату накінулі блізу 300 галасоў, беручы да ўвагі, што за ўвесь час назіральнікі налічылі 280 усяго.
Самае вясёлае з галасаваннем на доме. Асабіста хадзіў з камісіяй. Роўна 5 чалавек. Што я ўбачыў у пратаколе? 45», – паведаміў назіральнік у Менску.
«Вось вам сапраўдная яўка. Аркушы пустыя», – паведаміў назіральнік з Гомеля.