29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халодны душ для Лукашэнкі

36
Халодны душ для Лукашэнкі

Як журналісты паставілі дыктатара на месца.

Фактычна за поціскамі рукі еўрапейскіх палітыкаў у Вене кіраўніка Беларусі чакаў халодны душ ад мясцовай прэсы і стрыманая рэакцыя аўстрыйскага бізнэсу, паведамляе «Белсат».

Дыялогу з журналістамі не было. Замест яго – 4 кароткія пытанні ад дзяржаўных СМІ. І Лукашэнка адказваў на іх старой мешанінай з недакладнасцяў і хлусні.

«Што тычыцца правоў чалавека, то я не разумею, што вы мелі на ўвазе? У нас ёсць права на жыццё, гэта галоўнае. Права на працу. У нас бясплатная ахова здароўя для ўсіх грамадзянаў. Ёсць права на адукацыю, бясплатную адукацыю. У вас яно так развітае? Далёка не так!» – надрываўся дыктатар.

Тут памочнікі Лукашэнкі не дапрацавалі, інакш кіраўнік Беларусі ведаў бы, што ў Аўстрыі і базавая медыцына, і адукацыя бясплатныя.

«Вы калі-небудзь чулі, каб у Беларусі закрывалі інтэрнэт або забаранялі інтэрнэт? Гэтыя папрокі ўжо сышлі ў мінулае. Што тычыцца мяне, аўтарытарнага лідара, прачытайце, што ў апошні час піша пра мяне прэса – прадстаўнік дэмакратычнай краіны і дэмакратычнай прэсы», – заявіў Лукашэнка ў Аўстрыі.

Праўда, той жа беларускай дэмакратычнай прэсе слова ў Вене не далі.

Аўстрыйскія журналісты слухалі Лукашэнку ўважліва, але на ману не паддаліся. У выніку перад усімі згадваннямі пра візіт кіраўніка Беларусі ў Аўстрыю аўдыторыі нагадвалі, што лідар ён аўтарытарны, а большую частку інфармацыйных матэрыялаў аўтары прысвячалі не эканамічным дасягненням, а кепскай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

«Ён ужо, напэўна, адвык ад візітаў у заходнія краіны і не зусім разумее, што выступае не перад калгаснікамі наконт абасраных кароваў, а выступае перад заходняй прэсай і палітыкамі. Але манера тая самая. Даволі неардынарныя выказванні для заходняй прэсы», – каментуе палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Пад вечар другога дня ў Аўстрыі Лукашэнка ўжо не хаваў свайго раздражнення.

«Журналісты, карыстаючыся дарэвалюцыйнымі штампамі, пачалі нам намякаць: маўляў, калі вы таго ці іншага не зробіце, мы вас у Раду Еўропы не прымем, але мы не прасілі!» – нерваваўся дыктатар.

З бізнэс-коламі Лукашэнка таксама быў не зусім дакладны.

«Вынікам супольных намаганняў стаў рост таваразвароту. За апошнія 2 гады +20%, а зварот паслуг вырас удвая. Пазітыўная дынаміка назіраецца і сёлета», – заявіў дыктатар.

Людзі ў зале ведалі, што таваразварот за мінулыя 5 гадоў зменшыўся, а апошнія 2 гады стаіць на месцы. Пазітыўная дынаміка ёсць у гандлі паслугамі, а вось інвестыцыі, у тым ліку прамыя, таксама падаюць. Але дыялог і тут не быў прадугледжаны, а таму Лукашэнка прадаўжаў баіць байкі з жыцця.

«Ноў, ноў, ноў, толькі не паводле амерыканскіх законаў. А я ім кажу: добра, тады давайце паводле беларускіх», – балакаў дыктатар.

У цэлым візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю больш нагадваў прыезд вясельнага генерала: шмат шуму, мала выніку.

«У Аўстрыі цяпер няма ўрада. Партыя Курца, які перамог на выбарах, да гэтага часу вядзе перамовы пра стварэнне кааліцыі. Урада фактычна няма. І гэта адбілася на ўсім візіце», – пракаментаваў «статус» гэтага візіту Віталь Цыганкоў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках