19 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, каго прызначылі ў «палатку»

15
Стала вядома, каго прызначылі ў «палатку»

Улады відавочна перанерваваліся.

«Выбары» сёмага склікання «палаты прадстаўнікоў» прайшлі ў рэжыме падвышанай нервовасці з боку ўладаў. Лукашэнка з Ярмошынай пастанавілі перастрахавацца і сфармавалі ніжнюю «палату парламента» з зручных для сябе персанажаў.

Спіс прозвішчаў прызначэнцаў з дзвюма-трыма нязначнымі варыяцыямі лёгка было скласці адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Некаторую інтрыгу складала толькі пытанне, ці дасць улада хоць парачку мандатаў сваім апанентам, пішуць naviny.by.

Мяркуючы з усяго, гэтую ролю ў новай «палатцы» будзе гуляць старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, які часта называе сваю партыю апазіцыйнай. Хоць акрамя саміх чальцоў ЛДП так ніхто больш не думае.

У астатнім «палатка» будзе больш чым стэрыльнай. Поўны спіс прызначэнцаў можна паглядзець тут.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках