19 красавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: РЭП застаецца ў апазіцыі да курсу ўлады

Праваабаронца: РЭП застаецца ў апазіцыі да курсу ўлады
АЛЯКСАНДР ВАЙЦЕШЫК

Незалежны прафзвяз заявіў пра прынцыповыя патрабаванні.

Юрыст, праваабаронца і актывіст РЭП Аляксандр Вайцешык, пракаментаваў некаторыя пункты «Платформы прафзвязу», якую прапанаваў прафзвяз РЭП, паведамляе praca-by.info.

- РЭП выступае за дэмакратычныя рынкавыя, эканамічныя, сацыяльныя пераўтварэнні, застаючыся ў той жа час у апазіцыі курсу, які праводзяць улады Беларусі.

Хоць прыярытэтам для прафзвязу з'яўляюцца ўсё ж працоўныя і сацыяльныя дачыненні, а не палітыка і апазіцыя, намі заяўлены прынцыповыя патрабаванні, якія прафзвяз збіраецца бараніць праз паказаную Платформу, з падтрымкай грамадзян, шляхам супольных зваротаў да ўрада.

Асабліва выразна гэта праглядаецца ў тым, што асноўнай эканамічнай задачай РЭП абвяшчае «падвышэнне дабрабыту народа, якому паводле Канстытуцыі належыць улада ў Беларусі».

У п. 30 як адно з патрабаванняў - «Устанавіць празрыстую для плацельшчыкаў сістэму падаткаабкладання, фармавання і выдаткоўвання бюджэтаў усіх узроўняў».

Што да падаткаў іншымі словамі хачу сказаць, што аплата падаткаў павінна даваць права жыць грамадзянам (плацельшчыкам) па-сапраўднаму, а не думаць, як ухіліцца ад іх выплаты.

У п. 8 «Стымуляваць шляхам стварэння падатковых або крэдытных ільгот малы і сярэдні бізнэс да стварэння новых працоўных месцаў...».

Хацеў бы адзначыць, што за гэтымі патрабаваннямі стаіць сэнс дакладных эканамічных пераўтварэнняў, як у прамысловасці, так і іншых галінах народнай гаспадаркі, якая выяўляецца ў адраснай падтрымцы канкурэнтаздольных прадпрыемстваў.

Акрамя таго дзяржаўным прадпрыемствам патрэбныя сапраўдныя ўласнікі, цяпер у прамысловасці і ў іншых галінах народнай гаспадаркі, якія ператвораныя ў ААТ (адкрытыя акцыянерныя таварыствы) з ільвінай дзеллю дзяржавы. Пераўтварэнне прадпрыемстваў у ААТ, фактычна, прыводзіць да стварэння калгасаў не толькі ў сельскай гаспадарцы, але і ў прамысловасці.

У п. 25 «Правесці рэформу судовай сістэмы, прадугледзеўшы выбарнасць суддзяў усіх узроўняў і суд прысяжных».

У судоў цяпер пераважае абвінаваўчы ўхіл пры разглядзе крымінальных спраў. Выканання гэтага патрабавання Платформы безумоўна пакладзе пачатак у развязанні гэтай праблемы.

Выбарнасць суддзяў, без сумневу, развяжа праблему залежнасці іх ад выканаўчай улады, а суд прысяжных, адназначна, падвысіць прафесійны ўзровень органаў дазнання, следства, а таксама пракуратуры, бо ў судзе да прысяжных выстаўляюцца больш высокія патрабаванні да якасці даказвання вінаватасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках