29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Засталося вынесці гэтае смецце з нашага дома

1
«Баста!»: Засталося вынесці гэтае смецце з нашага дома
Фота: «Радыё Свабода»

Нам трэба толькі паверыць у свае сілы.

Прыслужнікі дыктатара, якія жывуць сваім жыццём, якія праводзяць свае "выбары", балююць за кошт народа, а сам народ даўно не верыць уладам. Адных - некалькі тысяч, іншых - некалькі мільёнаў. Паміж імі - ужо не проста сцяна сілавікоў, якія абараняюць першых ад другіх. Паміж імі - бездань, якую ўбачылі ўсе 17 лістапада, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

Татальны байкот лукашэнкаўскіх выбараў, пустыя ўчасткі, і, як вынік, істэрыкі Ярмошынай і яе падначаленых спецслужбаў, у якія здалі нервы, бо кідаліся на гукавую апаратуру на апошніх акцыях у Менску. Яны проста разумеюць, што гэта - пачатак іх канца. Іх занадта мала, яны слабыя і баязлівыя, таму і хлусяць так нахабна, таму і нервуюцца.

Ну, а нам трэба толькі паверыць у свае сілы. Учорашні спектакль расплюшчыў многім вочы, хто яшчэ сумняваўся. Засталося сабрацца з сіламі і вынесці гэтае смецце з нашага дома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках