19 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхал Дворчык: Дыверсіфікацыя крыніц газу становіцца рэальнасцю

Міхал Дворчык: Дыверсіфікацыя крыніц газу становіцца рэальнасцю
МІХАЛ ДВОРЧЫК
ФОТА: PAP/RAFAŁ GUZ

Польшча пачынае абыходзіцца без паставак з РФ.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык заявіў, што заканчэнне тэрміну дзеяння нявыгаднага для Польшчы Ямальскага кантракту, укладзенага з «Газпрамам» павялічыць незалежнасць і бяспеку краіны, паведамляе «Польскае радыё».

На мінулым тыдні «Польская нафтавая і газавая кампанія» (Polski Górnictwo Naftowe i Gazownictwo, PGNiG) афіцыйна паведаміла пра тое, што перадала «Газпраму» заяву аб намеры закончыць дамову, якая абавязвае да куплі-продажу прыроднага газу.

Міхал Дворчык адзначыў, што гэта даказвае імкненне ўрада дыверсіфікаваць крыніцы газу.

«У 2005-2007 гадах мы займаліся дыверсіфікацыяй крыніц газу, а сёння гэта становіцца рэальнасцю. З аднаго боку, звадкаваны газ, які ўжо паступае ў Польшчу, праз газапорт, з другога - маштабны праект «Паўночныя вароты» і газаправод Baltic Pipe, які дазволіць транспартаваць газ з нарвэжскіх радовішчаў у Польшчу. Гэта ўсё ўплывае на вызваленне Варшавы ад залежнасці і павелічэнне энэргетычнай бяспекі не толькі нашай краіны, але і ўсяго рэгіёну», - сказаў Міхал Дворчык.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра адзначыў, што з Польшчы газ будзе транспартавацца ў іншыя краіны рэгіёну.

Так званы Ямальскі кантракт укладзены 25 верасня 1996 года, тэрмін яго дзеяння заканчваецца 31 снежня 2022 года.

Як паведамлялі раней прадстаўнікі «Польскай нафтавай і газавай кампаніі», у 2023 годзе кампанія будзе ў стане задаволіць унутраны попыт на газ памерам больш як 24 мільярды кубаметраў газу. Адзначаецца, што гэта сыравіна з надзейных крыніц - у тым ліку з Нарвэгіі, звадкаванага прыроднага газу і з нацыянальнай здабычы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках