20 красавiка 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: Фактычна адбыўся байкот «выбараў» у Беларусі

28
Зянон Пазняк: Фактычна адбыўся байкот «выбараў» у Беларусі
ЗЯНОН ПАЗНЯК
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Народ праігнараваў фальшыўку і выказаў недавер рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, падпісанай яе кіраўніком Зянонам Пазняком і ягоным намеснікамі. Тэкст заявы апублікаваны на сайце «Беларуская салідарнасць»:

Аб фальсіфікацыі выбараў у палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і непрызнанні іх за сапраўдныя

17 лістапада 2019 года адбыліся афіцыйныя чарговыя «выбары» ў «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь.

На падставе звестках назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі для галасавання 17 лістапада прыйшло не больш за 20 адсоткаў выбаршчыкаў.

Фальсіфікацыя прыходу ды іншыя парушэнні зафіксаваныя назіральнікамі ў сотнях выпадкаў і афіцыйна задакументаваныя. На асобных участках лічба «прагаласаваўшых» завышаная ў 10 разоў.

У выніку выразнай фіксацыі назіральнікамі парушэнняў галасавання рэжымныя ўлады, міліцыя і кіраўнікі выбарчых камісій пачалі масава выдаляць афіцыйных назіральнікаў з участкаў для галасавання, пазбаўляць іх рэгістрацыі, перашкаджаць у назіранні. Лукашэнка публічна прыстрашыў фізічнай расправай назіральнікам на выбарах (гэта новы аспект у выбарчым варварстве існага рэжыму).

Цягам пяці дзён перад «выбарамі», як заўсёды, адбывалася так званае «папярэдняе галасаванне», якое фактычна з'яўляецца незаконным і супярэчыць Канстытуцыі краіны. Зафіксавана, што да папярэдняга галасавання людзей абавязвалі ісці пад прымусам. Назіральнікі адзначылі шматкроць завышаныя прыпіскі колькасці прагаласаваўшых падчас папярэдняга галасавання. Рэжымныя ўлады тут заўсёды фальсіфікавалі прыход і падавалі афіцыйную лічбу ў межах 25-30 адсоткаў. Але гэтая лічба фальшывая і завышаная.

Такім чынам чарговая імітацыя галасавання на «выбарах» у «палату прадстаўнікоў» скрнчылася адназначна грубай фальсіфікацыяй прыходу выбаршчыкаў, пагрозай расправы з назіральнікамі за галасаваннем і абвяшчэннем фальшывых вынікаў наконт прыходу выбаршчыкаў.

У рэальнасці «выбары» ў «палату прадстаўнікоў» не адбыліся. Народ праігнараваў фальшывыя выбары і тым самым выказаў недавер рэжымным уладам Лукашэнкі.

Вынікі гэтых «выбараў» не могуць быць прызнаныя беларускім грамадствам і міжнароднай супольнасцю.

18 лістапада 2019 года

Кіраўніцтва Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ:

Зянон Пазняк, старшыня

Юрась Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі

Сяргей Папкоў, намеснік старшыні

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках