19 красавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Джокер» устанавіў яшчэ адзін сусветны рэкорд

3
Фільм «Джокер» устанавіў яшчэ адзін сусветны рэкорд

Таксама ён стаў самым прыбытковым фільмам у гісторыі, заснаваным на коміксах.

Фільм «Джокер» рэжысёра Тода Філіпса з акторам Хаакінам Феніксам у галоўнай ролі зарабіў больш за мільярд даляраў у сусветным пракаце. Гэта рэкорд сярод стужак з R-рэйтынгам (да прагляду дапускаюцца толькі тыя, каму больш за 17 гадоў). Пра гэта са спасылкай на профільны сайт Box Office Mojo піша korrespondent.net.

За час пракату фільма «Джокер» яго агульнасусветныя зборы дасягнулі 1 млрд 16 млн даляраў. Пры гэтым «хатняя каса» складае 322 млн, а сусветныя зборы - 694 млн даляраў. У СНД яго прэм'ера фільма адбылася 3 кастрычніка, у свеце - 31 жніўня.

Адзначаецца, што праца Тода Філіпса стала першай стужкай з R-рэйтынгам (да прагляду не дапускаюцца асобы, маладзейшыя за 17 гадоў без суправаджэння бацькоў. - заўв.) у гісторыі кінематографа, якая сабрала настолькі вялікую суму. Акрамя таго, «Джокер» стаў усяго трэцім фільмам у гісторыі, каму гэта ўдалося без пракату ў Кітаі.

Раней паведамлялася, што «Джокер» стаў самым прыбытковым фільмам у гісторыі, заснаваным на коміксах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках