19 красавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

F-35 патрэніраваліся прарываць расейскія С-400

4
F-35 патрэніраваліся прарываць расейскія С-400
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вучэнні «Блакітны сцяг» праходзілі на авіябазе Аўда ў Ізраілі.

Ізраільскія знішчальнікі пятага пакалення F-35I Adir цягам вучэнняў «Блакітны сцяг» супольна з хаўруснікамі з ЗША і Еўропы патрэніраваліся пераадольваць расейскую зенітную ракетную сістэму C-400 «Трыумф», паведамляе «Популярная механика».

Цягам некалькіх дзён, пакуль прадаўжаліся супольныя вучэнні ВПС пад назвай «Блакітны сцяг», ізраільскія, амерыканскія, нямецкія, італійскія і грэцкія баявыя самалёты, у тым ліку малапрыкметныя шматфункцыянальныя знішчальнікі-бамбавікі пятага пакалення F-35, практыкавалі вядзенне паветраных баёў і нанясенне авіяўдараў па імітаванай сістэме супрацьпаветранай абароны.

Вучэнні «Блакітны сцяг» праходзілі на авіябазе Аўда ў Ізраілі, прыкладна ў 160 кіламетрах ад актыўнай зоны баявых дзеянняў у раёне Сектара Газа. За гэты час вайскоўцы здолелі адбіць атаку не менш чым 450 ракет з сектара Газа. Больш за 90% такіх ракет, якія пагражалі густанаселеным раёнам краіны, былі паспяхова перахопленыя ізраільскай сістэмай супрацьракетнай абароны «Жалезны купал».

Расейскую зенітную ракетную сістэму C-400 «Трыумф» на вучэннях імітаваў амерыканскі комплекс MIM-104 Patriot. Ізраільскія вайскоўцы мяркуюць, што пры адсутнасці эпізодаў рэальных баявых сутыкненняў з сістэмай С-400 такія трэніроўкі з'яўляюцца выдатнай практыкай для будучых вайсковых канфліктаў. ВПС Ізраіля мяркуюць, што F-35I дазволіць ім выкарыстоўваць больш складаную тактыку бою.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках