19 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, як зменіцца надвор'е ў Беларусі

Сіноптыкі распавялі, як зменіцца надвор'е ў Беларусі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У першай палове тыдня ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е.

Сіноптыкі папярэдзілі аб пахаладанні ў Беларусі. З пятніцы ў начны час тэмпература паветра будзе апускацца да мінус 10 градусаў. На захадзе яшчэ будзе трымацца ад 0 да 2-3 градусаў цяпла, холадна будзе на ўсходзе, паведамляе "Еўрарадыё".

У першай палове тыдня ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е з невялікімі дажджамі. Тэмпература паветра ў найбліжэйшыя дні будзе на 4-6 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. У аўторак, 19 лістапада, уначы прагназуецца ад +1 да +7, удзень - ад +3 ва ўсходніх раёнах да +12 градусаў на Берасцейшчыне. Падобныя варункі надвор'я захаваюцца і ў сераду, а ў чацвер удзень ужо крыху пахаладае.

З пятніцы, калі ўначы ўстановіцца мінусавая тэмпература, магчымы не толькі дождж, але і мокры снег. У дзённы час на ўсходзе чакаецца да -4, а на захадзе - да +5. Падобныя варункі надвор'я прагназуюцца і ў наступныя дні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках