23 красавiка 2024, aўторак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выйшла з яшчэ аднаго пагаднення СНД

5
Украіна выйшла з яшчэ аднаго пагаднення СНД
Фота: Getty Images

Наша паўднёвая суседка з 2014 года ўзяла курс на выхад з садружнасці.

Украіна выйшла з пагаднення аб захадах уа забеспячэнні паляпшэння разлікаў паміж гаспадарчымі арганізацыямі дзяржаў - удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №851 Офіса прэзідэнта Украіны, паведамляе "Украінская праўда".

"Загадваю выйсці з пагаднення аб захадах у забеспячэнні паляпшэння разлікаў паміж гаспадарчымі арганізацыямі дзяржаў - удзельніц СНД, падпісанай у горадзе Ташкенце 15 траўня 1992 года", - гаворыцца ў паведамленні

Нагадаем, Украіна з 2014 года ўзяла курс на выхад з СНД і тады ж перастала плаціць унёскі.

6 снежня Вярхоўная Рада прыняла праект закона аб спыненні дзеяння Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве з Расеяй з 1 красавіка 2019 года.

10 снежня яго падпісаў прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Дамова аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і РФ была падпісаная ў траўні 1997 года і ўвайшла ў дзеянне 1 красавіка 1999 года тэрмінам на 10 гадоў з аўтаматычным падаўжэннем на наступныя дзясяцiгадовыя перыяды пры адсутнасці пярэчанняў бакоў.

У красавіку мінулага года былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў ураду пачаць працэдуру афіцыйнага выхаду з устаноўчых органаў СНД.

Ён таксама заявіў, што Кіеў уважліва прагледзіць усе міжнародныя дамовы, укладзеныя ў межах СНД, і выйдзе з тых, у якіх знойдзе "хаця б самую нязначную неадпаведнасць нацыянальным інтарэсам". Пасля гэтага Украіна выйшла з шэрагу пагадненняў у рамках СНД.

У жніўні 2018 года прадстаўніцтва Украіны пры статутных органах СНД было закрытае, кантакты ажыццяўляюцца праз украінскае пасольства ў Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках