28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Афрыцы аўтамабіль разагнаўся да 1010 км/г

7
У Паўднёвай Афрыцы аўтамабіль разагнаўся да 1010 км/г
Фота: StuEdmondson

Bloodhound мае ўсе шанцы, каб пабіць дзейны сусветны рэкорд.

Брытанскі рэактыўны аўтамабіль Bloodhound падчас выпрабавання ў пустыні Калахары ў Паўднёвай Афрыцы здолеў наблізіцца да рэкорднай хуткасці, паведамляе «Вокруг света».

Bloodhound здолеў дасягнуць такога выніку, выкарыстоўваючы толькі рухавік рэактыўнага самалёта. Пры гэтым канструкцыя аўтамабіля дазваляе выкарыстоўваць ракетны рухавік. Налета яго плануюць задзейнічаць, і тады Bloodhound будзе мець усе шанцы, каб пабіць дзейны сусветны рэкорд наземнай хуткасці - 1228 кіламетраў на гадзіну.

Цяпер аўтамабіль Bloodhound увайшоў у абмежаваную колькасць наземных хуткасных апаратаў, здольных разганяцца да 600 міль за гадзіну (965 кіламетраў на гадзіну) - з гэтага часу такіх налічваецца сем. Сусветны рэкорд наземнай хуткасці ў 1997 годзе ўстанавіў аўтамабіль Thrust SSC таксама брытанскай вытворчасці. Пілатаваў яго гоншчык Эндзі Грын - ён жа цяпер кіраваў аўтамабілем Bloodhound.

У спісе самых хуткіх таксама знаходзяцца аўтамабілі Sonic 1, Blue Flame, Thrust2, Budweiser Rocket і Sonic Arrow. Пры гэтым хуткасці 700 міль за гадзіну (1126 кіламетраў на гадзіну) пакуль дасягалі толькі Thrust SSC і Budweiser Rocket.

Лёс далейшых рэкордаў Bloodhound залежыць ад фінансавання. Пакуль выдаткі на аўтамабіль аплачваў бізнэсовец з Ёркшыра Іен Уорхерст, але ён кажа, што да наступнага этапу праекта павінны далучыцца іншыя спонсары. Паведамляецца, што нарвежская аэракасмічная кампанія Nammo ўжо гатовая паставіць адну са сваіх ракет для Bloodhound, каб аўтамабіль змог паспрабаваць абысці Thrust SSC.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках