20 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы адпачываў у Друскінінкай без аховы і ахвотна гутарыў з людзьмі

39
Прэзідэнт Літвы адпачываў у Друскінінкай без аховы і ахвотна гутарыў з людзьмі

А ці магчыма такое ў Беларусі?

Літоўскі спявак Станіславас Ставіцкіс-Стано ў сацыяльнай сетцы распавёў, што ён і ягоны сын у ліфце сустрэлі прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседу. Выканаўца быў здзіўлены, што Наўседа адпачываў у Друскінінкай без шматлікіх ахоўнікаў, хадзіў па гатэлі ў халаце і ахвотна размаўляў з адпачывальнікамі, піша Delfi.

Аб гэтай сустрэчы вядомы літоўскі выканаўца і прадусар распавёў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". "Ён жыве ў ліфце? - спытаў Адомас пасля другой сустрэчы за дзень. Я адказаў: "Не". А прэзідэнт павітаўся, мы з ім пагаварылі, ён спытаў, як у нас справы: "Спакайней, чым у вас". А ён пажартаваў, сказаўшы, што такая ўжо прафесія ў прэзідэнта.

Просты гатэль-СПА ў Друскінінкай. Выходныя. Ніхто нічога не закрывае, рух не спыняюць, ахова з сабакамі па калідорах не ходзіць. Прэзідэнт у халаце. З усімі вітаецца, размаўляе.

Я чуў, як людзі дзівіліся - "А быў бы іншы, палову гатэля закрылі б, а тут - разам з усімі". А мне здаецца, так і павінна быць. Гэта нейкая нездаровая савецкая спадчына рабіць "гаспадароў" і нейкіх выключных людзей з кіраўнікоў краіны. Правільна ён сказаў - "прафесія ў мяне такая - прэзідэнт".

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках