24 красавiка 2024, Серада, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага: Нязвыкла, што за два туры да канца чэмпіянату БАТЭ не з тытулам і не чэмпіён

6
Аляксей Бага: Нязвыкла, што за два туры да канца чэмпіянату БАТЭ не з тытулам і не чэмпіён
АЛЯКСЕЙ БАГА

Галоўны трэнер БАТЭ падзяліўся меркаваннем пра гульню барысаўцаў.

- Якое адчуванне, калі вы глядзіце ў турнірную табліцу?

- Шчыра кажучы, я вельмі рэдка ў яе зазіраю. Самі разумеем, што дзесьці выпусцілі. І нязвыкла, што за два туры да канца чэмпіянату мы не з тытулам і не чэмпіёны. У табліцу не хочацца зазіраць - і так ведаем, што там адбываецца.

- Назавяце асноўную прычыну, чаму цяпер ваша каманда адстае на 5 балаў? Бо ўсе думалі, што пасля вылету БАТЭ з Лігі Еўропы ў канкурэнтаў шанцаў будзе няшмат.

- Глыбокае тлумачэнне змагу даць, калі скончыцца сезон. Проста ў спакойнай абстаноўцы трэба ўсё прааналізаваць у комплексе. Але ўсё адно сякія-такія высновы можна рабіць ужо цяпер. Так, у еўракубках мы правялі восем матчаў. Гэта разам з пералётамі не магло не адбіцца на стане каманды. А былі яшчэ гульні нацыянальных каманд.

Да таго ж праз траўмы мы страцілі трох вядучых футбалістаў. Гэтыя траўмы патрабавалі хірургічнага ўмяшання і, як следства, досыць сур'ёзнага і працяглага аднаўлення. Але, калі Міліч пасля артраскапіі (даследаванне суставаў з выкарыстаннем спецыяльнага аптычнага абсталявання, артраскопа) адносна хутка вярнуўся ў строй, то на Шчарбіцкага можна разлічваць толькі налета. Філіпенка таксама доўга аднаўляўся, прапусціўшы некалькі месяцаў.

Усё гэта ўносіла свае нюансы ў ход падрыхтоўкі да гульняў. Пасля выступаў у еўракубках у нас застаўся адзін турнір, але многія нашы футбалісты прыцягваліся да матчаў нацыянальных каманд.

Уся гэтая сітуацыя паслужыць мне добрым урокам і досведам, як падводзіць каманду да матчаў, каб не было адчувальных страт балаў і не парушаліся камандныя сувязі і ўзаемадзеянні. Бо тут вельмі шмат нюансаў.

Калі беларускія хлопцы з нацыянальнай каманды ляцяць у аднолькавым рэжыме, то таму ж Вілюмсану даводзіцца прарабіць зусім іншы шлях, Ісландыя - не блізкі свет. Туомінен можа і мала гуляў у клубе, але ў нацыянальную каманду лётаў рэгулярна. Гэта ўсё накладвала адбітак.

Я не апраўдваюся, проста калі ўжо зайшла гаворка аб стане каманды, то гэтую тэму трэба прагаварыць і растлумачыць да канца. Паўтаруся, гэта для мяне вялікі першы досвед самастойнай працы, - цытуе словы Багі tut.by са спасылкай на прэс-службу Parimatch.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках