23 красавiка 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі зафіксаваны трэці выпадак заражэння чумой

1
У Кітаі зафіксаваны трэці выпадак заражэння чумой

Мужчына з'еў мяса дзікага труса.

У аўтаномнай правінцыі Кітая Унутраная Манголія быў зафіксаваны выпадак заражэння чумой, які стаў ужо трэцім у краіне. Як паведамляе The Guardian, камісія аховы здароўя вобласці пацвердзіла дыягназ, паведамляе zn.ua.

Адзначаецца, што 55-гадовы мужчына захварэў на чуму пасля таго, як 5 лістапада з'еў мяса дзікага труса. Выпадак з Унутранай Манголіі рушыў услед за двума выпадкамі чумы, якія былі пацверджаныя раней, у Пекіне. Двое чалавек прыехалі ў сталіцу з Унутранай Манголіі, у іх дыягнаставалі лёгачную чуму і змясцілі іх у каранцін. У камісіі аховы здароўя адзначаюць, што не бачаць сувязі паміж новым выпадкам чумы і двума, якія былі пацверджаны раней.

Пацыента з Унутранай Манголіі ізалявалі ад навакольных, на гэты момант ён праходзіць лячэнне. 28 чалавек, з якімі ён кантактаваў, таксама ізаляваныя і знаходзяцца пад наглядам спецыялістаў.

Паводле звестак СААЗ, бубонная чума («Чорная смерць») з'яўляецца самай распаўсюджанай формай чумы ў свеце. Яна можа пераходзіць у больш цяжкую форму - лёгачную. Абедзве формы захворвання выклікае адзін і той жа ўзбуджальнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках