29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адпрэчыла прапанову РФ датычна газавай дамовы

20
Украіна адпрэчыла прапанову РФ датычна газавай дамовы

Новы кантракт з «Газпрамам» будзе падпісаны паводле еўрапейскіх правілаў.

Прапанова "Газпрама" ўкраінскаму "Нафтагазу" наконт прадаўжэння дзейнага кантракта аб транзіце газу праз Украіну недапушчальная. Пра гэта на тэлеканале ICTV заявіў міністр энэргетыкі Украіны Аляксей Оржэль, паведамляе dw.com.

"Тая прапанова, якая цяпер атрыманая, яна з'яўляецца непрымальнай для Украіны, беручы да ўвагі, што трэба адмовіцца ад арбітражаў і падпісаць дамову толькі на адзін год", – падкрэсліў ён.

Прапанова "Газпрама" меркавала ў абмен на зніжку на газ адмову абодвух бакоў ад усіх узаемных прэтэнзій у міжнародным арбітражы і спыненне ўсіх судовых разглядаў, у тым ліку і адмову ад 2,56 млрд даляраў, якія "Газпрам" павінен выплаціць "Нафтагазу" пастановай Стакгольмскага арбітражу.

Выканальны дырэктар "Нафтагаза" Юрый Вітрэнка заявіў, што прапанаваная "Газпрамам" зніжка эканамічна немэтазгодная: яна акупіцца за 28 гадоў, у той час як "Газпрам" ужо павінен "Нафтагазу" вялікую суму. "З эканамічнага гледзішча няма ніякага сэнсу чакаць 28 гадоў для таго, каб атрымаць тое, што мы атрымаем налета", – заявіў ён.

"Нафтагаз", паводле словаў Вітрэнкі, збіраецца весці перамовы цягам транзітнага кантракту з "Газпрамам" у трохбаковым фармаце з удзелам Еўракамісіі. Гэта дазволіць больш "празрыста" абмеркаваць апошнія прапановы расейскага газавага гіганта.

Новы кантракт з "Газпрамам" паводле еўрапейскіх правілаў

Дзейнае пагадненне датычна газу паміж Расеяй і Украінай сканчаецца 31 снежня. 19 верасня ў Брусэлі прайшоў трэці раўнд газавых перамоваў паміж Расеяй, ЕЗ і Украінай, на якім украінскі міністр Оржэль прапанаваў графік рэалізацыі Кіевам патрабаванняў еўрапейскага заканадаўства да 1 студзеня. У сваю чаргу Расея пагадзілася падпісваць дамовы з Украінай паводле еўрапейскіх нормаў.

17 лістапада ва Украіне пачаў дзеянне закон, які прадугледжвае рэструктурызацыю "Нафтагаза" ў адпаведнасці з патрабаваннямі Трэцяга энэргетычнага пакета Еўрапейскай энэргетычнай супольнасці. У Кіеве яго ўважаюць важным крокам у падрыхтоўцы да заключэння новага кантракта з "Газпрамам".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках