29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Беларусь нарошчвае набыццё расейскага газу?

13
Навошта Беларусь нарошчвае набыццё расейскага газу?

Гэта выглядае дзіўным.

На фоне прагнозаў, што ў сувязі з хуткім запускам сваёй АЭС Беларусь у 2020 годзе можа адмовіцца ад часткі расейскага газу, Менск нарошчвае яго набыццё.

Больш за тое: паводле вынікаў дзевяці месяцаў Беларусь стала адзінай з пяцёркі найважнейшых партнёраў «Газпрама», хто павялічыў імпарт газу, піша «Заўтра тваёй краіны».

Паводле справаздачы расейскага газавага манапаліста, паводле вынікаў студзеня – верасня гэтага года пастаўкі «газпрамаўскага» газу ў Беларусь склалі 14,477 млрд куб. метраў. Гэта больш чым на 1 млрд кубоў больш, чым было рэалізавана газу на беларускім рынку ў аналагічны перыяд летась.

З гэтым аб'ёмам Беларусь утрымала трэцяе месца сярод сусветных пакупнікоў расейскага газу. Больш за яе ў гэты перыяд імпартавалі сыравіны толькі Нямеччына (37,292 куб. м) і Італія (17,557 куб. м).

Пры гэтым і Нямеччына, і Італія і два іншыя найбуйнейшыя еўрапейскія пакупнікі расейскага газу (Турцыя і Вялікая Брытанія) прыкметна скарацілі аб'ёмы закупак у параўнанні з мінулым годам. Вялікая Брытанія праз гэта нават адкацілася на сёмае месца, прапусціўшы наперад Аўстрыю і Францыю.

У цэлым імпарт расейскага газу краінамі Еўропы за дзевяць месяцаў гэтага года скараціўся ў параўнанні са студзенем – вераснем 2018 года з 148,272 млрд кубаметраў да 142, 764 млрд куб. метраў. У постсавецкіх краінах зваротная карціна. У тым ліку дзякуючы нарошчванню імпарту газу Беларуссю пастаўкі выраслі з 25,085 млрд куб. метраў да 25, 535 млрд куб. метраў.

У канцы 2019 года заканчваюцца дамоўленасці паміж Беларуссю і Расеяй пра ўмовы паставак газу пасля 2020 года. З 2013 года кошт на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, разлічвалася праз формулу, што вызначалася ўмовамі адпаведнага міжурадавага пагаднення. У 2018–2019 гадах кошт вызначаўся падпісаным у красавіку 2017 года пратаколам да гэтай дамовы і пратаколам паміж урадам Беларусі і ПАТ «Газпрам».

Як заявіў у ходзе праведзенага ў кастрычніку Беларускага энэргетычнага экалагічнага форуму міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч, цяпер ідзе праца ў падрыхтоўцы адпаведнага кантракта на будучыню з улікам запытаў суб'ектаў гаспадарання.

– У адпаведнасці з дамовамі, якія цяпер дзейнічаюць у газавай сферы, прадугледжваецца задавальненне ў поўным аб'ёме патрэбаў Рэспублікі Беларусь у прыродным газе. Гэта было і ў папярэднія гады, і будзе на 2020 год. Канкрэтна пра гэты аб'ём пакуль вядуцца адпаведныя разлікі, удакладненні, – адзначыў кіраўнік установы.

Пры гэтым кіраўнік Мінэнэрга мяркуе, што Беларусь можа скараціць аб'ём імпарту расейскага газу налета ў сувязі з запускам Беларускай АЭС.

– Аб'ём імпарту можа быць ніжэйшы за той аб'ём, які спажываецца сёлета, – сказаў Віктар Каранкевіч.

Топ-10 крупнейших покупателей российского газа в январе-сентябре 2019г.

Страна-импортер

Объем импорта за 9 месяцев  2019г., в млрд. куб.м.

Объем импорта за 9   месяцев  2018г., в млрд. куб.м.

1

Германия

37,292

42,733

2

Италия

17,557

18,277

3

БЕЛАРУСЬ

14,477

14,302

4

Турция

11,792

17,923

5

Австрия

10,575

7,985

6

Франция

10,352

9, 752

7

Великобритания

8, 800

10,811

8

Венгрия

8,596

5,636

9

Польша

6,850

8,603

10

Чехия

6,125

4,600

По данным ПАО «Газпром»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках