18 красавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Ганконгу: актывісты ўтрымліваюць цытадэль у палітэху

Пратэсты ў Ганконгу: актывісты ўтрымліваюць цытадэль у палітэху
ФОТА: REUTERS

У кампусе ўніверсітэта застаюцца блізу 100 чалавек.

У аўторак, 19 лістапада, на трэці дзень супрацьстаяння дэманстрантаў з паліцыяй ля Політэхнічнага ўніверсітэта ў Ганконгу ў яго кампусе застаюцца блізу 100 актывістаў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press (пераклад - nv.ua).

Пры гэтым, паводле слоў кіраўніцы адміністрацыі Ганконга Кэры Лам, будынак універсітэта на гэты час пакінулі 600 дэманстрантаў, 400 з якіх затрыманыя.

Фото: REUTERS/Adnan Abidi

Тэрыторыя вакол кампуса цяпер цалкам ачэпленая сілавікамі.

Як адзначаецца, закалоты ля ўніверсітэта сталі найбольш жорсткімі за ўсе пяць месяцаў пратэстаў у Ганконгу.

Фото: REUTERS/Thomas Peter

Дэманстранты занялі яго тэрыторыю, каб стварыць штаб, з якога яны маглі б каардынаваць перакрыцце асноўных аўтадарог.

Нагадаем, мітынгоўцы ў Ганконгу выступаюць супраць выдачы падазраваных уладам КНР, дзе некаторым з іх можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Фото: REUTERS/Thomas Peter

У канцы кастрычніка мясцовыя ўлады адклікалі спрэчны законапраект, аднак праз некаторы час пратэсты аднавіліся з новай сілай і дэманстранты забарыкадаваліся ў будынку Політэхнічнага ўніверсітэта.

У сваю чаргу паліцыя прыстрашыла выкарыстаць супраць іх баявыя патроны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках