16 красавiка 2024, aўторак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Што мы - сабакі?»: жыхары Віцебскага раёна байкатавалі «выбары»

6
«Што мы - сабакі?»: жыхары Віцебскага раёна байкатавалі «выбары»

Вяскоўцы напісалі афіцыйную адмову ад удзелу ў фарсе.

Жыхары вёскі Шэвіна Віцебскага раёна скарысталіся цяперашнімі выбарамі, каб хоць неяк паўплываць на ўладу і паспрабаваць развязаць сваю праблему. Грамадзяне напісалі адмову ад удзелу ў галасаванні, паведамляе vitebskspring.org.

Цягам пяці гадоў вяскоўцы спрабуюць вярнуць сабе права хадзіць старой дарогай напрасткі, якую прысвоіла сабе адміністрацыя санаторыя «Лётцы».

Людзі не збіраюцца ездзіць дарогай на аўтамабілях: абы дайсці да станцыі, крамы або пошты ў Малых Лётцах. Таму просяць, каб кіраўніцтва санаторыя не зачыняла хаця б невялікую брамку. Акруговая дарога ўдвая даўжэйшая, а ў вёсцы шмат пенсіянераў. Каб неяк скараціць шлях, вяскоўцы праклалі ўсцяж санаторнай агароджы дарогу праз лес. Шлях не толькі павялічыўся, але і стаў небяспечным.

Да каго толькі ні звярталіся шэвінцы, каб вярнуць сабе права хадзіць па дарозе, якую будавалі іхныя продкі. Некаторыя жыхары вёскі адпрацавалі ў санаторыі па 40-50 гадоў, а цяпер не маюць права хадзіць дарогай напрасткі.

Як кажуць вяскоўцы, адміністрацыя зрабіла выгляд, што дарогі тут ніколі не было. Напраўду дарога існавала з даваенных часоў.

«Колькі мы тут жывем, заўсёды гэтай дарогай хадзілі. Мы - жывыя сведкі таго, што гэта была дарога. Я на свае вочы бачыла план санаторыя «Лётцы», на якім тэрыторыя за дарогай не ўваходзіла ў склад санаторыя. У 1996 годзе склалі новы план, «фількіну грамату», адпаведна з якім тэрыторыя адышла санаторыю. Нам не патрэбны санаторый, але няхай нам пакінуць дарогу, каб людзі свабодна маглі хадзіць», - кажа старажыл вёскі Антаніна Зайцава.

А Ніна Карнышова жыве ў вёсцы 62 гады. Яна распавядае, што яе дзед будаваў самы першы корпус санаторыя, а калі пачалі пашырацца, дарогу трохі перанеслі і яна засталася пешаходнай.

«Але яны забралі і пешаходную. І цяпер мы ходзім уздоўж паркана па сцежцы, якую вытапталі самі людзі. А калі дождж, а калі зіма? Я пісала і прасіла даць нам ключы, бо 17 чалавек з сяла працуюць у санаторыі. Дырэктар напісаў мне, што будзе разглядаць пытанне. Нам далі нават пропускі з фотаздымкамі. Але, як толькі прайшла рэгістрацыя ў БТІ, усё скончылася» - распавядае Ніна Карнышова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках